Калі самотна мне і горка
І сэрца ад тугі трымціць,
Я ўглядваюся, можа зорка
На ціхім небе зіхаціць.
Яна ратункам ад адчаю,
Увасабленнем пекнаты
Гарыць, гарыць і не згасае,
Жаданая, нібыта ты.
І я з гадоў сваіх пагорка,
Што снегам намяло даўно,
Гляджу з надзеяю на зорку,
Нібы ўначы ў тваё акно.
І сэрца ад тугі трымціць,
Я ўглядваюся, можа зорка
На ціхім небе зіхаціць.
Яна ратункам ад адчаю,
Увасабленнем пекнаты
Гарыць, гарыць і не згасае,
Жаданая, нібыта ты.
І я з гадоў сваіх пагорка,
Што снегам намяло даўно,
Гляджу з надзеяю на зорку,
Нібы ўначы ў тваё акно.