Forward from: Наша Ніва
Пасля ператрусу затрымалі маркетолага і блогерку Насту Пілюгіну і яе хлопца Уладзіслава Піртаня
Пілюгіну затрымалі ўчора раніцай, пасля чаго меркавана была ва Упраўленні КДБ па Мінску.
Як піша @viasna96, увечары Наста патэлефанавала свайму хлопцу і сказала, што едзе дадому. Але да іх дадому прыйшлі сілавікі з ператрусам. Пасля гэтага Уладзіслаў стаў недасяжны. Ператрус адбываўся да вечара, пасля чаго абодва былі затрыманыя.
Прычыны затрымання і іх месцазнаходжанне пакуль невядомыя.