Forward from: Наша Ніва
Расія вырашыла выдаць беларускім сілавікам яшчэ аднаго беларуса насуперак забароне Еўрапейскага суда па правах чалавека
Расійскі суд дазволіў выдаць Беларусі Андрэя Казімірава, фігуранта справы аб «масавых беспарадках» (арт. 293 КК), нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ). Рашэнне ўступіла ў сілу сёння, піша @viasna96.
Казіміраў падчас пратэстаў быў паранены гумовай куляй у нагу. Яго разам з сябрам затрымалі ў краме 13 жніўня. Па словах адваката, Казімірава білі, пакуль везлі ў аддзел міліцыі і ў аддзяленні, а праз два дні ўзялі пісьмовую заяву, што ён не мае ніякіх прэтэнзіяў да супрацоўнікаў міліцыі, і адпусцілі. У верасні Казіміраў пакінуў Беларусь, а 14 студзеня 2021 года яго затрымалі ў Расіі.
Андрэй — адзіны затрыманы ў РФ беларус, якога расійскія праваабаронцы прызналі палітвязнем.
Раней ЕСПЧ забараніў выдаваць Беларусі байца Аляксея Кудзіна, аднак яго ўсе роўна перадалі беларускім праваахоўнікам.