Forward from: Наша Ніва
Ціма Беларускіх (Марозаў) распавёў на судзе пра сябе: мае базавую адукацыю (значыць, скончыў толькі 9 класаў), жанаты, гадуе 5-гадовае дзіця. Жонка мае праблемы са здароўем, плануе аформіць інваліднасць. Сам Ціма аформлены як іпэшнік.
Беларускіх расказвае, што ўпершыню ўжыў наркотыкі ў 16 гадоў. Ужываў марыхуану, какаін, той жа гашыш. Ужываў перыядычна, набываў рэчывы праз закладкі з тэлефона сябра.
Часам у закладках траплялася зусім не тое, што спявак «замаўляў». Напрыклад, летась Ціма са сваім сябрам Антонам Крывецкім хацелі набыць какаін, але ў закладцы трапіўся амфетамін.
У студзені, перад затрыманнем, Ціма і Антон заплацілі 300 рублёў за гашыш. Забралі закладку, пасля паехалі ў камп’ютарны клуб. Частку наркотыкаў ужылі, рэшту Ціма паклаў сабе ў кішэню разам з трубкай для ўжывання. Іх і знайшлі ў спявака пасля затрымання.
Ціма кажа, што з Крывецкім сябруе больш за год. Пазнаёміліся праз агульных сяброў.
Абодва хлопцы раней не судзімыя. Цяпер ім пагражае да 5 гадоў калоніі.