Forward from: Наша Ніва
Прыкмета надыходзячага свята — з усёй краіны прыходзяць паведамленні аб прэвентыўных затрыманнях і ператрусах. Інфармацыйная стужка таксама паказвае, наколькі шырокая цяпер геаграфія і сацыяльная база руху за грамадзянскія і нацыянальныя правы.
❗️Смаргонь. Для атрымання папярэджанняў у міліцыю выклікалі Руслана Валюка, Сяргея Трая і Аляксандра Рукойця. Дамоў з міліцыі яны не вярнуліся. Родзічам Валюка паведамілі, што ён затрыманы, а па якой справе — не патлумачылі.
Доктару мясцовай бальніцы Наталлі Курбацкай, якая падавала заяўку на масавае мерапрыемства да Дня Волі, але атрымала адмову, сёння была ўручаная позва на 25 сакавіка: працэс уручэння позвы па месцы працы здымалі нават на відэа.
Яшчэ трох чалавек абавязалі прыйсці за папярэджаннямі акурат 25 сакавіка а 11-й гадзіне, паведамляе @viasna96.
❗️Жлобін. Міліцыя шукае траіх былых супрацоўнікаў Металургічнага завода, якія выступілі з відэазваротам перад Днём Волі. Адну з іх, Ганну Калупаху затрымалі проста на працы, піша @gomeltoday
❗️У Маладзечне раніцай па месцы жыхарства затрыманы Аляксандр Новаш. Да яго дамой прыехалі супрацоўнікі ў цывільнай форме на сінім бусіку і чорным аўтамабілі, сказалі, што з Мінску. Вобшуку не было, але па словах жонкі ніякай прычыны затрымання таксама агучана не было. Раней Аляксандр быў асуджаны яшчэ ў жніўні па арт.23.34.
❗️У Астраўцы сёння ў суд выклікаюцца Людміла Сульжыцкая і Ілля Петуноў па адміністрацыйнай справе за падзеі 18 лютага, калі людзі апладысментамі сустрэлі прысуд Руслану Валюку І Інэсе Маркавай, што расцэнена як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, паведамляе @viasna96