Forward from: Белсат
Сваякі Ігара Ільяша паведамляюць, што яго даставілі на Акрэсціна з Цэнтральнага РУУС. Нібыта ён затрыманы паводле адміністратыўнай справы. Ягоны адвакат паехаў у суд Цэнтральнага раёну для азнаямлення з дакументамі. Паводле якога артыкулу заведзена справа, пакуль невядома.