Forward from: Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Галоўнага рэдактара @nashaniva Ягора Марціновіча прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве — мітынгу, які ўночы з 10 на 11 жніўня праходзіў у раёне станцыі метро "Пушкінская". Яго пакаралі штрафам у 405 рублёў (15 базавых велічынь).