Forward from: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️⚡️⚡️Студэнта хімфака БДУ затрымалі ў межах крымінальнай справы за «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання».
24 сакавіка ў інтэрнаце БДУ затрымалі 20-гадовага студэнта Арцёма Баярскага. У студэнцкіх чатах абмяркоўваліся абставіны затрымання хлопца: «Суседзяў — на падлогу і ў кайданкі, але забралі толькі Арцёма». Суд над Арцёмам прайшоў у Доме Правасуддзя, дзе яго пакаралі 25-сутачным арыштам.
Раней Арцёма Баярскага ўжо арыштоўвалі на 15 сутак за ўдзел у масавым мерапрыемстве, таму, магчыма, ён мог трапіць пад «зачыстку» перад Днём Волі.
❗️Студэнта павінны былі вызваліць 18 красавіка, але сёння стала вядома, што Арцёма затрымалі ў межах артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса («стварэнне экстрэмісцкага фарміравання»). Цяпер яго ўтрымліваюць у ІЧУ.