Працоўны БМЗ распавёў, як пратэставалі на заводзе ў жніўні
«Завод пастаўлены на калені. ЦэхаМ даўно патрэбны рамонт, выціскаюць апошнія сокі з абсталявання. Шмат людзей звальняецца, але гэта не афішуецца», — напісаў «Моцным Навінам» адзін з працаўнікоў жлобінскага БМЗ. Завадчанін распавёў, як актывісты спрабуюць стварыць незалежны прафсаюз, каб абараняць свае правы, і як цяпер жыве прадпрыемства.
Аляксей (імя зменена па просьбе героя) 15 гадоў працуе на БМЗ. Мужчына кажа: за столькі гадоў мінулай магутнасці ў завода амаль не засталося.
— Калісьці гэта было прэстыжнае прадпрыемства з вялікімі заробкамі. Нават простым работнікам на БМЗ было цяжка трапіць. Цяпер ёсць шмат вакансій, а людзі не хочуць ісці: зарплат толкам няма, праца цяжкая, шкоднасць вялікая. Завод у найбуйнейшых абавязках. Абсталяванне — на апошнім дыханні. Закупляецца ўсё самае таннае і няякаснае. Электраінструменты ўжо няспраўныя — рамантуем самі. Элементарных нітаў у механікаў няма, часам самі купляем, каб дзень нармальна адпрацаваць.
Усё гэта адбіваецца на выкананні тэхнікі бяспекі.
— Напрыклад, ручны інструмент амаль суткамі ў працы. Можа іскрыць нешта, ламацца — а іншага няма! Пры інжынерах па тэхніцы бяспекі ўсе хаваецца, а ў начную змену назад дастаецца: працаваць жа трэба. Ды і рэдка яны ўнікаюць, як ліквідаваць небяспечную для вытворчасці праблему. У асноўным глядзяць, напрыклад, хто без працоўнай курткі, каб выпісаць талон за парушэнне і пазбавіць прэміі. Пры гэтым мы ўсю 12-гадзінную змену і да, пасля яе ходзім у абутку, нашэнне якога разлічана на 9 гадзін. На гэта нам адказалі, што абутак, разлічаны на большы час, дарагі.
Аляксей кажа, у апошні час выходзіць шмат браку, патрэбна мадэрнізацыя, а на яе «не выбіць нават мінімальныя фінансы»:
— Для мадэрнізацыі трэба нейкае абгрунтаванне. Тады трэба паказаць Міністэрству, што ў нас ёсць брак, а гэта забаронена: браку на заводзе быць не павінна. Таму даюць справаздачу, што ўсё добра, і мы нічога не можам зрабіць.
Чытаць далей