⚔ Учора беларусы адзначалі Дзень герояў. І, як 100 гадоў таму, прага да свабоды па-ранейшаму нараджае ў Беларусі новых герояў. Дык няхай жыве вольная
Беларусь! ✌️
🍂 Усё, што адбываецца сёння ў краіне, вынік ужо не выбрыкаў Лукашэнкі. Гэта вынік баязлівасці і бязглуздасці выканаўцаў. Выканаўцаў на розных узроўнях і ў розных сферах, выканаўцаў з цёплых кабінетаў і халодных цэхаў. Яны штодзень прыдумваюць дзясяткі апраўданняў сваёй баязлівасці, і кожны раз з зайздрасцю глядзяць на тых, хто не шукаў апраўданне, а проста сказаў: «Не, я не буду гэта рабіць». Гэта так проста — сказаць «не». Не трэба ісці пад кулі і дубінкі, не трэба наогул нічога рабіць. Сістэму разваліць менавіта «не»: не буду здымаць, не стану звальняць, не збіраюся парушаць закон, не хачу хлусіць, не магу збіваць. Не буду страляць! Пра эфект выканаўцы піша Аксана Колб.
🍂 Выйшаў на 15 хвілін — трапіў на 10 сутак. Мінскі гід-перакладчык, паэт, аўтар праекта «Менскі велашпацыр» і саліст гурта «Гарадскі вал» Раман Абрамчук распавёў «Новаму Часу» пра тое, як стаў «дарадцам НЕХТА», правёў акрэсцінска-жодзінскае турнэ і якім бачыць развіццё пратэставага руху. З героем размаўляла Дзіяна Серадзюк.
🍂 Байцы расфарміраванага ўкраінскага спецпадраздзялення «Беркут» стаялі плячом да пляча з баевікамі «Антымайдана». Ратуючы рэжым Януковіча, яны намагаліся патапіць абаронцаў Украіны ў крыві. Пасля перамогі Рэвалюцыі Годнасці шмат хто з іх не толькі ўцёк у Расію і акупаваны ёй Крым і частку Данбаса, але і ў Беларусь. У новым маштабным расследаванні Дзяніс Івашын распавядае пра ўкраінскіх сілавікоў, якія цяпер служаць у тым ліку ў мінскім АМАПе.
🍂 Сярод лёсавызначальных падзей у нацыянальнай гісторыі Беларусі адно з цэнтральных месцаў займае Слуцкі збройны чын, антыбальшавіцкі антырасійскі рух на Случчыне. Гэтая падзея адразу выйшла за рамкі лакальнай гісторыі, стаўшы ў шэрагі найважнейшых нацыятворчых акцый у гісторыі Беларусі, гістарычных сведчанняў імкнення беларусаў да незалежнасці. Вельмі сімвалічна, што сучасны пратэставы рух выбухнуў менавіта ў гэтым годзе. Гэта пацвярджае думку, што гісторыя Слуцкага паўстання — не пра мінулае, а пра будучыню, перакананая Ніна Стужынская.
⚡Апроч гэтага – як цэнзары зразалі творы Караткевіча, «Літаратурная Беларусь», сусветная палітыка, спорт… Сумна не будзе!
✅ Падтрымайце «Новы Час» падпіскай (індэкс 63279), альбо набудзьце газету ў шапіку!