«Праваабаронцы за свабодныя выбары» вымушаныя заявіць, што:
«У цэлым выбарчы працэс на ўсіх этапах не адпавядаў міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і справядлівых выбараў, суправаджаўся шматлікімі парушэннямі гэтых прынцыпаў і патрабаванняў нацыянальнага заканадаўства. Гэта было абумоўлена актыўным выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу на карысць дзеючага прэзідэнта, адсутнасцю бесстаронніх выбарчых камісій, няроўным доступам да сродкаў масавай інфармацыі для ўсіх кандыдатаў, шматлікімі фактамі прымусу выбаршчыкаў, уключаючы датэрміновае галасаванне, закрытасцю шэрагу выбарчых працэдур для назіральнікаў. Таксама істотныя парушэнні пры правядзенні выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нацыянальнага заканадаўства і асноўных прынцыпаў правядзення справядлівых і дэмакратычных выбараў, у тым ліку пазбаўленне назіральнікаў магчымасці бачыць падлік і вынікі галасавання, не дае нам падставаў давяраць вынікам выбараў, агучаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй і лічыць іх адлюстроўваючымі рэальнае волевыяўленне грамадзян Рэспублікі Беларусь. Таму мы лічым, што выбары поўнасцю не адпавядаюць міжнародным стандартам і абавязальніцтвам, якія на сябе ўзяла Рэспубліка Беларусь, нацыянальнаму заканадаўству, а тыя высновы, якія былі агучаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй, не з’яўляюцца рэальным адлюстраваннем волевыяўлення беларускага народа на гэтых выбарах».
Прыкладам таго, што вынікі выбараў былі сфальсіфікаваныя, Лабковіч лічыць яшчэ і тое, што іншым разам на двух выбарчых участках, што размяшчаліся ў адным памяшканні, літаральна праз сценку, лічбы адрозніваліся кардынальна. На адным участку, напрыклад, камісія налічыла 80% галасоў Лукашэнку і 20% — Ціханоўскай. На другім, што знаходзіўся, паўтаруся, праз сценку, 80% набірала Ціханоўская і 20% — Лукашэнка. Статыстычна такога не можа быць, але было. Чаму? Таму што на першым участку не было назіральнікаў, а на другім яны былі.
Асобным выпадкам праваабаронцы адзначылі падзеі, што адбыліся ў ноч з 9 на 10 жніўня. Па іх дадзеных, у шпіталях знаходзіцца каля 50 чалавек, траўмаваных гумовымі кулямі і аскепкамі светлашумавых гранат. Па словах праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, уся віна за інцыдэнты, што адбыліся ўночы, ускладаецца на дзяржаву.
Таму што па законе, па Канстытуцыі грамадзяне маюць права на свабоду мірных сходаў, а абавязак дзяржавы — забяспечыць гэтую свабоду сходаў. Тое, што сход грамадзян быў мірны, ні ў каго сумневаў не выклікае, а таму адказныя за бойку — выключна ўлады Беларусі.
Жорсткая рэзалюцыя кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», напэўна, будзе мець наступствы. Таму што, як згадвалася напачатку, яны праводзілі назіранне па стандартах, максімальна набліжаных да стандартаў БДІПЧ АБСЕ. А БДІПЧ АБСЕ сёлета не даслала місію ў Беларусь, бо ёй запозна даслалі запрашэнне на выбары. Такім чынам, АБСЕ, хутчэй за ўсё, у стасунках з беларускімі ўладамі будзе кіравацца менавіта гэтай жорсткай рэзалюцыяй.
Не выключана, што, калі Лукашэнка прыедзе ў Еўропу, у яго запытаюцца: «А хто ты такі?». https://novychas.by/palityka/vysnovy-ahuczanyja-cvk-ne-z-jauljajucca-realnym