Некалі пабачыў, што каб хутка прачнуцца без усялякіх там 5 хвілінак трэба тэлефон ці будзільнік падалей ад сябе класьці. Практыкую такое: пакідаю тэлефон у супрацьлеглым куту кватэры на падваконьні і раніца пачынаецца з прабежкі. Але зараз вось ляжу і спрабую згадаць, ці паставіў я будзільнік на патрэбны час. Вось так ляжу і думаю: паставіў - не паставіў і так пакуль не падыйду і не праверу. Гэта мінус такога лайфхаку.