У Беларусі зноўку пачалі казаць пра забарону продажу алкаголю ноччу і па чаціках зараз можна бачыць, што шмат людзей за такую забарону. У асабліва цяжкіх выпадках прапануюць увогуле забараніць продаж алкаголю. Дзякуй богу такія людзі не маюць улады.
Я бачу, што шмат хто не разумее, што ўзровень злачынстваў залежыць ад сацыяльных, эканамічных, псыхалягічных і яшчэ шмат якіх фактараў, а не толькі ад ужываньня алкаголю ў пэўны час сутак. Нельга пасадзіць перад сабой задаволенага жыцьцём мінака, напаіць яго алкаголем да вавёрачкі і чакаць калі ён заб'е каго ці абрабуе.
За прыкладамі "эфэктыўнасьці" поўнай ці частковай забароны продажу алкаголю, далёка хадзіць не трэба. Саюзная ж дзяржава.
У Расеі дзейнічае абмежаваньне па часе: там нельга набыць алкаголь ад адзінаццаці вечара да восьмай раніцы. Аднак калі паглядзець статыстыку правапарушэньняў за апошнія гады, то можна заўважыць, што ўзровень алкагольных правапарушэньняў не толькі не зьнізіўся, а наадварот, павялічыўся і працягвае гэта рабіць. Нагадаю, што гэта пры дзейным абмежаваньні продажу.
Увогуле сітуацыя з алкаголем, калі чалавек напіўся і пайшоў крышыць горад, чымсьці нагадвае трагічны выпадак ля ГЦ Замак, дзе пасьля здарэньня на пераходзе "забаранілі" чамусьці пераход, хоць тармазы адмовілі ў грузавіка. Не тое забараняюць.