Яшчэ летам пачаў заўважаць на паркоўцы пад вокнамі дзіўную машыну. Дакладней дзіўнага кіроўцу.
Некалькі начэй запар, калі зашторваў вокны, бычыў машыну з ўключанымі фарамі і было бачна, што ў салёне нехта сядзіць. Ну, чакае кагосьці чалавек, што тут дзіўнага- думалася тады. Аднак на наступны дзень ужо пачалі закрадацца думкі, што гэты невядомец за кімсьці сочыць, таму я пачаў сачыць за ім.
Так працягвалася тыдзень, мо крыху болей, потым загадкавы кіроўца зьнік. І калі раней ўсю ноч у двары стаяла машына з ўключанымі фарамі, то зараз не было ні кіроўцы ні машыны.
У кастрычніку аб'ект зьявіўся зноў, зусім нечакана дарэчы. Зьявіўся, пастаяў некалькі дзён і зноўку зьнік. Толькі гэтым разам гарэла сьвятло і ў салёне, таму я заўважыў, што мужчына сядзіць і размаўляе з кімсьці па відэасувязі. Шчыра кажучы, мне пасьля гэтага стала лягчэй. Не шпіён і то добра. Што, мала сярод кіроўцаў людзеёў за прусакамі ў галаве?) Вядома, не. Я з уласнага досьведу магу назваць яшчэ некалькі чалавек, але мо іншым разам. Дык вось, зараз ён стаіць зноўку з ўключанымі фарамі. Можа ўжо час пазнаёміцца?