#NAUinfo
Новы прадмет у Музеi Вольнай Беларусi – вышыўка Руфіны Базловай «Алесь Пушкін»
Музей Вольнай Беларусі прыняў у дар новы музейны прадмет – лот арганізаванага Беларускай Радай культуры дабрачыннага аўкцыёну, сродкі ад якога будуць скіраваны на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры. Каштоўны лот – гэта вышыўка вядомай беларускай мастачкі Руфіны Базловай «Алесь Пушкін» з серыі «Гісторыя беларускай выжыванкі».
Алесь Пушкін, асоба якога натхніла аўтарку, – незалежны мастак, актывіст, удзельнік культурнага супраціву, які на сённяшні дзень з’яўляецца вязнем сумлення.
А мы нагадаем, што за 2020 год і перыяд студзень-верасень 2021-га зафіксавана больш за 1,6 тысячы выпадкаў рэпрэсій у сферы культуры, ужо дзясяткі дзеячаў культуры прайшлі праз турмы, а з агульнай колькасці палітвязняў (812 чалавек на дату публiкацыi) дачыненне да сферы культуры маюць больш за 60 чалавек.
Пераможца дабрачыннага аўкцыёну, які набыў мастацкую працу Руфіны Базловай, – беларускі праграміст Іван, які цяпер жыве ў Грузіі. Гэта ўжо другі выпадак, калі аўкцыённы лот перадаецца ў фонд Музея Вольнай Беларусі.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выказвае шчырую падзяку Івану за каштоўны ўнёсак у музейны фонд, а таксама Беларускай Радзе культуры за падтрымку праекта па стварэнні Музея Вольнай Беларусі. Мы працягваем збор прадметаў музейнага значэння, звязаных з беларускімі пратэстамі ў 2020-2021 гадах. Сувязь – праз чат-бот @NAUsupport. Усе дадзеныя аб уладальніках прадметаў, перададзеных у музей, пры іх жаданні, застануцца ананімнымі.
Разам мы захаваем нашу гісторыю!
#НАУ
@nau_belarus