Навацыі законапраекта "Аб змяненнях кодэксаў па пытаннях адукацыі" абмеркавалі ў канферэнц-зале Выдавецкага дома "Педагагічная прэса"
🔻 Да размовы былі запрошаны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члены Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Алена Клішэвіч, Алег Кузьмін, Міхаіл Мірончык, Алена Хаміцэвіч, а таксама начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама Людміла Стонька, дырэктар сярэдняй школы № 2 Стоўбцаў Ала Вяршэня.
Гаварылі пра своечасоваць прыняцця паправак, якія паспрыяюць павышэнню якасці адукацыі. У прыватнасці, прадугледжана магчымасць вызвалення навучэнцаў ад выніковых іспытаў пры завяршэнні навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі па медыцынскіх паказаннях. Захаваны адзіныя грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне ў дзіцячых садах і школах, якія ўстанаўліваюцца ўрадам.
Поўную размову чытайце ў найбліжэйшым дадатку "Школа кіравання".