13 жніўня каля 20 гадзін у Слоніме недалёка ад вёскі Разанаўшчына разбіўся аэраплан, паведамляе «Газета Слонімская»
Падчас катастрофы, са слоў відавочцаў, загінулі два члены экіпажа, 54 і 61 гадоў. Смерць аднаго з членаў экіпажа медыкі канстатавалі адразу, а другога спрабавалі выратаваць, але не ўдалося.
Сёння Слонім адзначае сваё 770-годдзе. У сувязі з гэтым былі арганізаваны палёты на мотадэльтапланах, якія кружлялі над горадам цэлы дзень, піша выданне.
Калі вам што-небудзь вядома пра здарэнне, пішыце ў наш чат-бот @nasa_niva_bot.