Кансерватыўнага рабіна, прыхільніка Лукашэнкі асудзілі да 6 сутак
Сёння на шэсць сутак быў асуджаны рабін Ігаэль Егудзі. Грамадзянін Ізраіля ішоў па праспекце Незалежнасці ў майцы «Супраць гвалтоўнай вакцынацыі». Гэта палічылі пікетам.
На судзе Егудзі казаў, што з’яўляецца прыхільнікам Лукашэнкі.
Рабі Егудзі 60 гадоў. Ён родам з Мінска. Але ў 19-гадовым узросце пераехаў у Ізраіль, дзе пражыў 30 гадоў. Назад у Беларусь ён вярнуўся ў 2010 годзе.
Ён шмат крытыкуе сённяшні заходні свет і лібералізм, але найбольш кранаюць пытанні гендара. Апошнім часам Егудзі стаў заўважным «кавід-дысідэнтам», адмаўляў не толькі каранавірус, але і вакцынацыю ад яго.
У сваіх сацыяльных сетках часам з матам піша аб апанентах Лукашэнкі. Пазаштатна супрацоўнічаў з газетай «Вячэрні Магілёў», вядомай сваімі антыдэмакратычнымі поглядамі.