«Якая рэвалюцыя? Мы проста хочам сумленных выбараў». Згадайце, як год таму 70 тысяч мінчукоў віталі Ціханоўскую
Год таму ў мінскім парку Дружбы Народаў адбыўся найбуйнейшы перадвыбарчы мітынг з удзелам трох аб’яднаных штабоў. Больш за 70 тысяч чалавек прыйшлі, каб падтрымаць Святлану Ціханоўскую. Хоць дзяржаўныя СМІ напярэдадні пужалі правакацыямі ад расійскіх баевікоў-вагнераўцаў.
Пасля сустрэчы ў Мінску Ціханоўская і яе паплечніцы Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава працягнулі паездкі па рэгіёнах. У кожным іх віталі, ледзь не як рок-зорак, у многія мястэчкі палітыкі да таго амаль не заяздждалі.
Улада хутка зразумела рост папулярнасці аб'яднанага штаба, таму апошнія сустрэчы ўжо суправаджаліся затрыманнямі і правакацыямі, частку перадвыбарчых мітынгаў наогул давялося адмяніць. Другі мітынг у Мінску ўлады сарвалі пад выглядам урачыстага мерапрыемства для вайскоўцаў.