Інстытут імя Гётэ афіцыйна спыніў працу ў Беларусі. Раней беларускае Міністэрства замежных спраў перадало такое патрабаванне амбасадзе Германіі.
Гаворка пра славутую нямецкую няўрадавую арганізацыю, якая дзейнічала ў Мінску 27 гадоў. Гётэ-Інстытут усяляк прасоўваў за мяжой нямецкую культуру. На яго базе працавалі курсы нямецкай мовы і ладзіліся культурныя выставы, дзякуючы гэтай установе выходзілі пераклады на беларускую мову нямецкамоўнай класікі.
157 аддзяленняў Інстытута працуюць у 98 краінах свету. Але, па словах Ёханэса Эберта, генеральнага сакратара Гётэ-Інстытута, яго ўстанова ўпершыню сутыкнулася з такім развіццём падзей.