Журналістка Інэса Студзінская абвясціла галадоўку на Акрэсціна
Інэса — ветэран «Радыё Свабода», ёй 64 гады. Яе затрымалі 16 ліпеня. Перад гэтым у кватэры прайшоў ператрус. Па якім артыкуле падазраюць журналістку, сілавікі не агучваюць.
Жанчыны ў няволі надзвычай рэдка абвяшчаюць галадоўку. Сярод палітзняволеных за апошні час вядомыя толькі два такія выпадкі — блогерка Вольга Такарчук і грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ. Такім чынам жанчыны выказвалі пратэст супраць парушэнняў іх правоў у ізалятары.
Таксама на Акрэсціна знаходзяцца журналісты Алег Груздзіловіч і Алесь Дашчынскі, якія шмат год супрацоўнічалі з «Радыё Свабода».