Мужчыну асудзілі на два гады хатняй хіміі за каментар, які пракурор не змагла агучыць
У судзе Фрунзенскага раёна 30 сакавіка разглядалася крымінальная справа Рамана Дворкіна. Мужчыну вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады.
Судзіла Ала Скуратовіч, бок дзяржабвінавачання прадстаўляла Валерыя Таратынка (на фота). Пацярпелым па справе быў прызнаны падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Кротаў, пра якога падсудны, па версіі следства, напісаў каментар у інтэрнеце.
Валерыя Таратынка не агучыла назву телеграм-канала і змест пакінутага абвінавачаным каментара, папрасіла абвінавачанага таксама яго не называць, а напісаць на аркушы паперы, пасля дэманстравала яго пацярпеламу, піша @viasna96.
Сёння Скуратовіч палічыла віну Рамана Дворкіна даказанай і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе двух гадоў хатняй хіміі. Таксама абвінавачаны павінен выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды Кротаву ў памеры 2000 рублёў.