Forward from: "Вясна" назірае
За відэаролік — 15 сутак!
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 12 студзеня палічыў відэаролік - зварот работнікаў грамадзянскай авіяцыі супраць гвалту ад 20 лістапада «пікетаваннем з выкарыстаннем кампутарнай сеткі Інтэрнэт».
Суддзя Аляксандр Рудэнка асудзіў звольненую супрацоўніцу авіякампаніі "Белавія" Надзею Букатую. За ўдзел у запісы гэтага відэароліка на 15 сутак арышту.
Дзяўчына на суд прыйшла па позве, але з суда яе адразу павезлі на «суткі». Пасля таго, як суддзя вынес пастанову аб 15-сутачным арышце, яе затрымалі ў зале суда. Суддзя даручыў затрымаць Надзею мінскімі міліцыянтам па паветраным транспарце.
⚡️Гэта ўжо другі судовы працэс за дадзены відэаролік: 11 студзеня быў асуджаны Уладзімір Галаш - першы з удзельнікаў роліка. Ён таксама атрымаў 15 сутак арышту.
👀Сёння чакаюцца суды яшчэ як мінімум над чатырма ўдзельнікамі звароту.