Што за загадкавы самалёт прылятаў сёння ў Мінск?
Карыстальнікі інтэрнэту звярнулі ўвагу на самалёт швейцарскіх ВПС, які з Жэневы праз Вільню прыляцеў днём у Мінск. Праз 35 хвілін ён выляцеў назад. Ва ўмовах забароны на палёты над Беларуссю еўрапейскім авіякампаніям гэта падалося вельмі дзіўным.
Людзі выказалі думку, што самалёт прылятаў па палітзняволеную грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ, але ў МЗС краіны на запыт @euroradio праяснілі сапраўдную прычыну прылёту:
— Гэты самалёт быў задзейнічаны швейцарскімі ўладамі для правядзення аперацыі па рэадмісіі асоб, якія былі абавязаныя пакінуць тэрыторыю Швейцарыі. Па меркаваннях абароны дадзеных швейцарскія ўлады не маюць права прадастаўляць якія-небудзь іншыя звесткі.