Forward from: Беларусізацыя
Заўтра, 6 верасня, у Бялынічах нарэшце адбудзецца Дзень беларускага пісьменства, за адэкватнае правядзенне якога давялося зноў пазмагацца. Прыслухаліся прыкладна ні да чаго, бо ў арганізатараў свая песня ў галаве і іх мала цікавіць меркаванне тых, для каго гэта свята робіцца. Ну хоць назвы на ключавых аб'ектах аформілі па-беларуску, але доўга думалі ці варта, бо «свята пройдзе, а нам з гэтым жыць».
На свяце будзе ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія. Паказальна, што да ўдзелу ў конкурсе нацыянальнай прэміі дапушчаны толькі члены праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі. Арганізатары нават не змаглі перакласці на беларускую мову спіс намінантаў — атрымалася лютая трасянка. 🤷♂️ Якое свята, такія і конкурсы.
У праграме таксама:
⚪️ Фестываль кнігі і прэсы
⚪️ Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў
🔴 Духоўна-асветны праект "Дакрануцца да духоўнасці"
🔴 Прэзентацыя міжнароднага фестывалю "Магутны Божа"
⚪️ Адкрыццё скульптуры "З'яўленне абраза"
⚪️ Закладка алеі гарадоў-сталіц Дня пісьменства