Forward from: HARBACEVIČ
Можа быць пазіцыя непапулярная, але нам абурэнне прадпрымальніка падаецца слушным толькі часткова, бо праблема тут не ў змесце, а ў форме — чыноўнікі часта працуюць топарна, па-бальшавісцку, у выніку ў людзей ствараецца эфект раскулачвання і нематываваных пабораў. Пры гэтым, практыка акультурвання прасторы перад тым месцам, дзе ты жывеш і працуеш, — гэта цалкам сабе еўрапейская традыцыя, якая павінна стала жыць у народнай свядомасці, а не ўсплываць з чужой падачы перад Еўрагульнямі. Здавён у нас, не кажучы пра Зах. Еўропу (адкуль і пайшло) нават у вёсках палагаліся штрафы за неахайны стан зямлі перад веснікамі, за адну крапівіну штрафавалі. Ну і наўрадці бізнесмены, якія маюць магчымасць працаваць у цэнтры Мінска, моцна пацерпяць ад выдаткаў на клумбы і сметніцу, не гнявіце Б-га. Будзьце ў справе змагання з патэрналізмам першымі, не верце, што "Зеленбуд" зробіць лепш за вас саміх.