"Шлюб з ветрам" - гэта звыш дасканалы спектакль. У мяне складанае да яго стаўленне, бо я цяжка перажываю ўсе гэтыя матрыманіяльныя рытуалы і гвалт, і ўвогуле фальклор. Але ўся сітуацыя шлюбу, драматургія і музыка, тэатральныя сродкі і акцёрскае выкананне зроблены настолькі займальна, што ну блін. Калі вы бачылі, то і казаць залішне. А калі яшчэ не бачылі, то я не ведаю, як з вамі размаўляць.
⠀
Роздумы невясёлыя. Таму што вайна ставіць акцэнты ва ўсім гэтым традыцыйным вязьме сэнсаў абсалютна безлітасна. Напрыклад, раней мне так кідалася ў вочы неразрыўная сувязь агрэсіўнасці і ваяўнічасці мужчынскага пачатку з маці, з родам (з радзімай-маці). Жанчына, якая "бярэ мужчыну ў шлюб", гэтую сувязь нібыта намагаецца разарваць, і сапраўды ці будзе трывалым шлюб, у якім мужчына не ўмее самастойна кіраваць сваёй агрэсіўнасцю? І тое, што сімвалічны вецер, стыхія, элементал, ўсялякім чынам спрабуе жанчыну збіць, вярнуць, падпарадкаваць - усё гэта выглядае вельмі і вельмі жыццёва.
⠀
Цяпер мяне не столькі кідала ў жах сцэна гвалту, колькі мітусня з прыбіраннем яго наступстваў, дзе бачныя і сорам, і крывадушша (усё ўласна кажучы, што мне ў сялянскай культуры і не падабаецца).
⠀
Пасля спектакля абмяркоўвалі з сяброўкай, параўноўвалі "Шлюб" з "Пачупкамі", і адзінае маё вартае ўвагі назіранне пра тое, што традыцыйна нараджэнне і шлюб лічацца таямніцамі, але ў нараджэнні ёсць цуд, а ў шлюбе самім па сабе цуду няма. Ну гэта калі мы выносім за дужкі каханне, а ў спектаклі ніякія каханныя прэлюдыі нам не паказваюць. А без кахання шлюб становіцца публічнай працэдурай, дзе кожны ці то зарабляе, ці то рэалізуе свой сацыяльны капітал, убудоўваецца ў пэўную сістэму іерархіі.
⠀
Я асабіста атаясамліваю сябе ў спектаклі выключна з персанажам Дзмітрыя Давідовіча, які пад сталом прабіраецца папаліць. І для мяне фінал гэтай сцэны, дзе ён раптам аказваецца за абсалютна пустым сталом, гэта яшчэ адна метафара вельмі блізкая для мяне.
Ciemno wszędzie, głucho wszędzie, Co to będzie, co to będzie?