Таццяна Вадалажская: Пратэсты навукоўцаў паказваюць, што нягледзячы на выпустошванне сферы ў апошнія дзесяцігоддзі, там засталося жывое зерне
Калі актыўнасць па нядзелях толькі нарастае, то ў будні агульнагарадскія акцыі і пратэставая дзейнасць на асобных прадпрыемствах і ва ўстановах нібыта згортваюцца. Ці так гэта на самай справе? Можна паглядзець на прыкладзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Першыя дакладныя звесткі аб пратэстах у Акадэміі навук паходзяць з Інстытута фізікі. 12 жніўня супрацоўнікі інстытута выйшлі ў фае з плакатамі "Спыніце гвалт!" і з надпісамі ў падтрымку нацыянальнай забастоўкі.
Потым быў складзены зварот навуковай супольнасці супраць гвалту і за вызваленне палітзняволеных. Яго падпісалі 2727 чалавек, з іх каля тысячы — супрацоўнікі НАН, астатнія — з іншых даследчых і навучальных устаноў.
З 13 жніўня штодня ў абед супрацоўнікі НАН выходзілі на ланцугі салідарнасці да будунка Прэзідыума ўстановы.
27 жніўня з боку людзей у цывільным была спроба затрымаць удзельнікаў ланцуга салідарнасці. Тады пратэстоўцы вырашылі памяняць фармат акцый і 28 жніўня зладзілі "дзень лазні" — шэсце па праспекце Незалежнасці з ручнікамі, венікамі і ў лямцавых шапачках.
Чарговы крэатыў навукоўцаў раз’юшыў адміністрацыю. Стала вядома, што ў Інстытуце генетыкі супрацоўнікаў прымушаюць пісаць заявы на звальненне па ўласным жаданні. Тады было вырашана зладзіць акцыю салідарнасці ля гэтай установы, якая адбылася 31 жніўня.
У вулічных акцыях удзельнічала ўсё менш сурацоўнікаў НАН, і стала зразумела, што трэба неяк мяняць фармат. Сваю задачу як супольнасці навукоўцы бачаць у выпрацоўцы агульнай пазіцыі па актуальных пытаннях у краіне, і каб кіраўніцтва Акадэміі выступіла з гэтай пазіцыяй. Гэта магло б стаць арыенцірам для ўсяго грамадства, сімвалічным крокам. Да таго ж, прэцэдэнтам стала б тое, што дзяржаўная арганізацыя выказала сваё меркаванне.
Кожную нядзелю калона ад Акадэміі навук удзельнічала ў агульнанацыянальных маршах. Але ў агульнагарадскіх акцыях гатовы браць удзел больш людзей, чым у лакальных акадэмічных. Магчыма, гэта звязана з тым, што там лягчэй захаваць ананімнасць, меншая верагоднасць патрапіць пад рэпрэсіі.
Акадэмічную акцыю "Дзень лазні" прыходзіла падтрымаць Таццяна Вадалажская, кандыдат сацыялагічных навук і праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта (@dist_fly_uni). Выданне "Новы Час" папрасіла яе ацаніць эфектыўнасць мірных пратэстаў у Беларусі — увогуле і ў Акадэміі навук — у прыватнасці. 👉🏿