Менская хандра

@menskdoldrums Like 0

Ну как не запить в молодёжной стране?
Алексей Карпеко, журналист @euroradio. Мой патреон: https://www.patreon.com/djafi
Связаться: @djaf1
Channel's geo & Language
Belarus, Russian
Category
Blogs


Contact author
Channel's geo
Belarus
Channel language
Russian
Category
Blogs
Added to index
14.11.2017 02:58
27 Apr 2018, 16:52 (1271 days ago)
Возвращаемся к новостям культуры.

Жбанков написал нежный текст про Алежика и его "Сабак Еўропы":
http://budzma.by/news/i-wanna-be-your-eurodog-bakharevich-i-prycyemki-yewropy.html

"Бахарэвіч цяпер, як падаецца, можа (і хоча) усё. Аўтара заўважна “калбасіць ды плюшчыць” ад разумення сваёй моцы – здольнасці арганічна і лоўка сумяшчаць усе складнікі свайго працоўнага лексікону і асабістага культурнага рэсурсу.

У параўнанні з папярэдняй парыжскай кніжкай (сімпатычнай, але недадуманай і трохі “зажатай”) “Сабакі…” – пісьменнік у поўны рост. Гэта логіка адвязнага клубнага джэму. Пляцоўка, дзе не дбаюць пра чысціню жанру. Тут адважна перасякаюцца трылер і раман выхавання, магічны рэалізм і змрочны еўрануар, саркастычны нарыс айчыннага адукацыйнага працэсу і смак “гульні ў бісер”, антыўтопія і плач па класічнай кніжнай культуры, крытыка нацыянал-рамантызму ды дваровыя ўспаміны, падарожныя зацемкі і інтэлектуальныя крыжаванкі. Глядзі і лічы: Джойс, Маркес, Оруэл, Сарокін, Кафка, Тhе Stogees, Цімафеева, Набокаў з Хведарам Міхайлавічам, Гесэ, cавецкі попс, Таркоўскі, Музіль і Мілер, вінтажныя порнаметражкі, Звягінцаў, Стральцоў, Ларс фон Трыер…"

Кроме этого Альгерд начал публиковать потихоньку свою новую книгу о 90-ых. Обещает нон-фикшн про то как в молодости садил печень и ревел панк в обрыгаловках:

http://journalby.com/news/algerd-baharevich-mae-dzevyanostyya-1192

"Я пісаў бы ня горш за ўсіх гэтых убогіх сацрэалістаў – уступіў бы ў саюз пісьменьнікаў, займеў бы кватэрку, пару дачных сотак, пэўныя льготы, магчымасьць чытаць сваю графаманію розным мурамцам і ўрэнгойцам… І ўсё гэта – выдаўшы нейкія кніжачкі. Вядома, трошкі франдзіраваў бы, трошкі пісаў у стол.

Лічыцца, што пісаць – значыць мець дар праўды. Лухта. Пісаць – значыць мець талент да мімікрыі. Ці – дар на ўзровень вышэйшы – да пераўвасабленьня. Быць здольным ператварацца на патрэбу ў каго заўгодна з пэрсанажаў. У ваўка, казьляня, інсэкту, раку, гусачку, дублінскага яўрэя, бэрлінскага паліцыянта, Лаліту, Леніна, Аліндарку. Чаму б і не ў сярэдняга савецкага празаіка? Вечна шматабяцальнага, не заўважанага ў заганных сувязях, ідэалягічна правільнага, нікому асабліва й не патрэбнага"