Менская хандра

@menskdoldrums Like 0

Ну как не запить в молодёжной стране?
Алексей Карпеко, журналист @euroradio. Мой патреон: https://www.patreon.com/djafi
Связаться: @djaf1
Channel's geo & Language
Belarus, Russian
Category
Blogs


Contact author
Channel's geo
Belarus
Channel language
Russian
Category
Blogs
Added to index
14.11.2017 02:58
20 Jul 2018, 09:58 (1185 days ago)
"У цесны пакой інтэрнату да Алены падсяляюць суседку – этнічную швэдку, дваццацігадовую Мацільду (усе імёны ў кнізе зьмененыя, а таму могуць быць ацэначнымі). Мацільда – "другагодніца": ёй трэба давучыцца, каб атрымаць атэстат сярэдняй школы. Гэта адназначна ня той чалавек, зь якім хацела б суседзіць беларуска, і розьніца ў веку 15 гадоў – найменшая праблема. Мацільда злоўжывае касмэтыкай, безгустоўна, на думку Алены, апранаецца, вульгарна паводзіцца, бухае і курыць, адрываецца ў горадзе на дыскачах, водзіць за сабой натоўп кавалераў, а на самым пачатку аповеду забівае цесны пакой сваімі шмоткамі:

“У суседкі шмат рэчаў, толькі аднаго абутку — асобны вялікі чамадан. Боты ў яе на высокіх абцасах з залатымі спражкамі”.

(Залатыя спражкі на чорных ботах: у Швэцыі – увосень 2016га году, у Беларусі – увесну 2018-га. Ну і незалежна ад сэзону – назаўсёды ў нашых сэрцах: Мінск, 1990-я, рынак “Дынама”).

Трагедыя Алены вокамгненна разрастаецца да маштабаў інтэрнатнага паверху, дзе яна жыве. Усе яго насельнікі – равесьнікі Мацільды з запазычанасьцямі перад сярэдняй школай. Швэдзкая гопніца вядзе рэй у інтэрнаце, а беларуская літаратарка тут – белая варона.

Не, зразумела, што ва ўяўленьнях гераіні ўсе 18-20 гадовыя швэдкі ходзяць у чорных бручках, сініх пінжачках на белую блузачку і заліваюцца сьлязьмі пад “Рэквіем” Моцарта, у перапынках паміж прыступамі катарсысу робячы мінет вядомаму дырыжору ў шатні гётэборгскай філярмоніі – рыхтык як гэта паказана ў фільме Till det som är vackert 2009 году"

https://users.livejournal.com/maryjka-/800337.html