Сёння пасля 7 сутак адміністрацыйнага арышту на свабоду не выйшла аператарка @belsat Дар’я Чульцова.
Дар’я 15 лістапада працавала разам з
Кацярынай Андрэевай над стрымам з плошчы Перамен, іх разам затрымалі, у адзін дзень судзілі. Адвакат Дар'і даў распіску аб неразгалошванні, але ёсць падставы меркаваць, што яе абвінавачваюць у тым жа самым, што і Кацярыну, гэта значыць па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Дар’і Чульцовай і Кацярыне Андрэевай пагражае да трох гадоў зняволення за тое, што яны сумленна выконвалі сваю працу. Свабоду беларускім журналісткам!
Крыніца:
@belsat