Кулінарыя па-беларуску


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Свет ЕЖЫ. Рэцэпты, цікавосткі, гісторыя.

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


🍫Гэты рэцэпт можна выкарыстоўваць як аснову для падобных цукерак, можна дадаваць розныя начынкі, пячэнне, вафлі.


🍬Шакаладныя цукеркі🍫

🍫Інгрэдыенты:
Горкі шакалад 200гр
Тлустыя вяршкі 200гр
Міндаль 50-100гр
Масла на вока, калі вяршкі не тлустыя

🍫Гатаванне:
1. У рондаль наліць вяршкі і паставіць на моцны агонь. Вяршкі ў мяне былі не тлустыя, 10%, таму я вырашала дадаць крыху масла, колькасць якога ўзяла на вока.
2. Шакалад разламаць на невялікія кавалачкі і дадаць да вяршкоў. У мяне была спартакаўская шакаладная плітка.
3. Трэба добра перамешваць, бо шакадная маса будзе гусцець і варта кантраляваць, каб не прыгрэла.
Павінна атрымацца аднародная густая маса карычневага колеру.
4.Пасля рондаль варта паставіць у прахалоднае месца, напрыклад, на балкон, пакуль шакалад не застыне, каб яго можна было скачаць у шарыкі.
5. Гэтым часам падрыхтуем арэхі. Іх трэба раздрабніць у кавамолцы.
6. І, нарэшце, бярэм невялікія кавалачкі шакаладнай масы, скачваем у шарык, абкачваем у арэхах, выкладаем на талерачку і пакідаем на ноч, каб цукеркі канчаткова застылі.

🍫Смачна есці!
#рэцэпты


Праснакі выпякалі з жытняй, ячнай, грэцкай, зрэдку пшанічнай мукі. Замешвалі крутое цеста на вадзе або сыроватцы. Пяклі тоўстым блінам проста на чарэні печы ці на патэльні. Калі мукі не хапала, яе часткова замянялі варанай тоўчанай бульбай. Часам ужывалі пшанічныя высеўкі, тоўчанае канаплянае ці ільняное насенне.

Каржы спажывалі дома і бралі ў дарогу. Пасыпалі соллю, кменам, змазвалі здорам, спажывалі таксама залітымі смятанай ці тоўчанымі ягадамі.

У габрэйскай традыцыі блізкая праснаку маца. Яе ўжываюць падчас свята Песаху ў памяць аб Выхадзе габрэяў з Егіпта на чале з Майсеем: “І спяклі яны з цеста, якое вынеслі з Егіпта, праснакі, бо яно яшчэ не скісла, таму што яны выгнаныя былі з Егіпта і не маглі марудзіць і нават ежы не прыгатавалі сабе на дарогу” (Вых. 12:39). Маца як прэсны хлеб адрозніваецца ад егіпецкага кваснага хлеба. У сімвалічным сэнсе яна выступае сімвалам чысціні, святасці, які супрацьпастаўляецца распусце ў Егіпце.
https://telegra.ph/Hlebnyya-kreh%D1%9Enyya-Prasnak-01-20

#гісторыяежы


Forward from: Невядомая мова
Маці цеста тады учыніла з вадой, праснакоў нарабіла з чаромхай лясной. Дубоўка


Незвычайная падача страў 😱 #цікавае


Гісторыя пірожнага "Бульба"

У 19 стагоддзі ў Фінляндыі жыў вядомы паэт Іаган Людвіг Рунеберг. У адзін цудоўны дзень да знакамітага паэта завіталі нечаканыя госці. Частаваць гасцей не было чым, а з прадуктаў у небагатай сям'і было толькі старое печыва і ром. Падаваць такі пачастунак было непрыгожа, таму жонка Рунерберга праявіла фантазію, пакуль муж забаўляў гасцей вершамі. Спадарыня Рунерберг перамалола старое печыва, дадала смятану, варэнне і ром. З атрыманай масы жанчына зляпіла фігуркі, падобныя на бульбу. Зверху пірожных паклала ягады з варэння і расклала кулінарны шэдэўр на талерцы. Госці былі ўражаныя незвычайным ласункам, таму папрасілі рэцэпт у гаспадыні. З часам рэцэпт прыгатавання новага дэсерту распаўсюдзіўся па ўсёй краіне. Такім чынам, з'явілася знакамітае пірожнае Бульба, вядомае па ўсім свеце сваім простым наборам інгрэдыентаў і нядоўгім часам гатавання.
#гісторыяежы


Ці любіце гарбату/чай? ☕
Poll
  •   Люблю вельмі гарбату/чай👍
  •   Не люблю гарбату/чай.
  •   Часам магу папіць гарбату/чай.
219 votes


Forward from: Новы Час
​​Любоў да гарбаты звязалі з паніжанай рызыкай развіцця хвароб сэрца
Паводле nplus1.ru

Кітайскія навукоўцы высветлілі, што аматары гарбаты ў сярэднім радзей хварэюць атэрасклерозам, інсультам і сардэчнай недастатковасцю, а таксама жывуць даўжэй, чым тыя, хто п’е гарбату рэдка ці не п’е зусім. Выяўленая карэляцыя, аднак, мацней для мужчын, чым для жанчын, і для аматараў чорнай гарбаты, а не зялёнай. Акрамя таго, піць яе, мяркуючы па ўсім, трэба не толькі рэгулярна, але і доўга — па меншай меры на працягу васьмі гадоў.
Гарбата вядомая сваімі супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі, якія ёй надаюць антыаксіданты флавоноіды. Яны нейтралізуюць дзеянне актыўных формаў кіслароду, што выдзяляюцца імуннымі клеткамі падчас запалення, і тым самым зніжаюць колькасць пашкоджанняў у тканінах. У той жа час, антыаксіданты могуць працаваць і ўнутры клетак, душачы ў іх акісляльных стрэс. Таму гарбата, нароўні з іншымі крыніцамі антыаксідантаў, лічацца магчымым сродкам падаўжэння жыцця чалавека і жывёл — ці хаця б збавення ад узроставых хвароб.

Вынікі даследаванняў магчымага спрыяльнага ўплыву гарбаты на жыццё, аднак, супярэчлівыя: у некаторых даследаваннях яны ніяк не звязаныя, у іншых спажыванне гарбаты карэлюе з добрым здароўем, але не з доўгім жыццём. У той жа час, вядома, што празмернае ўжыванне антыаксідантаў можа прывесці і да адваротнага эфекту — павысіць рызыку заўчаснай смерці.

Група даследчыкаў з Пекінскага аб’яднанага медыцынскага каледжа пад кіраўніцтвам Дунфэн Гу (Dongfeng Gu) распачала чарговую спробу разабрацца ў тым, як чай ўплывае на здароўе людзей. Для гэтага навукоўцы ўзялі выбарку з 100902 кітайцаў ва ўзросце 16-74 гадоў, якія раней не пакутавалі хваробамі сэрца або анкалагічнымі захворваннямі, і на працягу некалькіх гадоў (у сярэднім каля сямі) сачылі за іх здароўем.

Колькасць ужытай гарбаты навукоўцы ацэньвалі з дапамогай апытальнікаў. Падлічваючы рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых хвароб, даследчыкі ўлічвалі пол, узрост, рэгіён пражывання, месца жыцця (горад ці вёска), узровень адукацыі, сямейную гісторыю захворванняў, курэнне, ужыванне алкаголю, фізічную актыўнасць, тып харчавання, індэкс масы цела і стан сардэчна-сасудзістай сістэмы. З улікам усіх гэтых фактараў у людзей, якія пілі гарбату рэгулярна, рызыка захварэць атэрасклерозам, інсультам і ішэмічнай хваробай сэрца апынулася прыкладна на 20 працэнтаў ніжэй, чым у тых, хто піў гарбату рэдка ці ніколі.

Рызыка смерці ў аматараў гарбаты была ніжэй на 15 адсоткаў, а сардэчна-сасудзістыя захворванні ў іх у сярэднім развіваліся пазней: напрыклад, атэрасклероз — на 1,41 года. За кошт гэтага чаканая працягласць жыцця ва ўзросце 50 гадоў вырасла на 1,26 года.

Падзяліўшы выбарку на падгрупы, даследчыкі выявілі, што ўздзеянне гарбаты залежыць ад мноства фактараў. Напрыклад, карэляцыі апынуліся мацней за ўсё ў мужчын, а ў жанчын пэўна зніжаецца рызыка толькі атэрасклерозу і ішэмічнай хваробы сэрца, але не інсульту ці смерці. Таксама высветлілася, што рызыка смерці і хвароб зніжаецца толькі ў тых, хто п’е шмат гарбаты пастаянна — па меншай меры на працягу васьмі гадоў. У тых жа, хто пачынаў або спыняў яе піць за час назірання, ніякіх значных карэляцыі выявіць не ўдалося.

Нарэшце, аўтары працы заўважылі, што эфект назіраецца ў асноўным для зялёнай гарбаты, а не для чорнай. Справа, аднак, можа быць у тым, што сярод удзельнікаў даследавання аказалася зусім трохі аматараў чорнай гарбаты: ёсць шанец, што і там карэляцыя выявілася б, калі б выбарка была больш.

Раней навукоўцы высветлілі, што гарбата дапамагае схуднець — прынамсі, мышам — уплываючы на ​​склад мікробаў у іх кішачніку. Пры гэтым яе густ і канцэнтрацыя антыаксідантаў мацней, калі заварваць на бутыляванай вадзе. А вось у гарбаце з пакуначкавай нядаўна знайшлі мільярды часцтак мікрапластыка.


Цікавы артыкул пра гарбату ☕️


Добры вечар! Яшчэ раз віншую з Новым годам і Калядамі! ❤️
Нарэшце, скончыліся ў Кулінарыі святочныя вакацыі! 🎄




Forward from: @TGStat_Bot


У гэтым годзе Кулінарыя паявілася ў тэлеграме і вось нашыя вынікі за гэты час!










Нехта пячэ пернікавы дамок, а нехта каўбасны. #гумар


Ці хацелі б навучыцца выпякаць хлеб? 🍞
Poll
  •   Так, хачу. 🍞
  •   Не, я лепш набуду гатовы хлеб. 🍞
  •   Я не ўжываю хлеб. 🙅‍♂️🙅‍♀️
  •   Адказваць не хачу, але вынікі паглядзець цікава. 🤷‍♀️🤷‍♂️
141 votes



20 last posts shown.

341

subscribers
Channel statistics