-


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment



Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Шаноўныя падпісанты!

Мы вырашылі прыпыніць актыўнасць на нашым тэлеграм-канале!

✅ Калі вы яшчэ не падпісаліся на іншыя сацсеткі "Кожны з нас", то вось яны 🏃🏻‍♂️:

Instagram – https://www.instagram.com/koznyznas
Facebook – https://www.facebook.com/koznyznas
OK – https://ok.ru/koznyznas

✏️ Пішыце нам на пошту ці ў тэлеграм:
koznyznas@gmail.com
@koznyznas_kantakt

Застаемся на сувязі!


Пратэсты становяцца ўсё маштабней, а плакаты — крэатыўней! Беларусы не збіраюцца здавацца! Але не здаецца і ўлада.
▫️Што прымусіць яе пайсці на перамовы?
▫️Якія планы мае Крэмль і ці падтрымае ён Лукашэнку?
▫️Хто мусіць прамаўляць ад беларускага народа?
▫️І галоўнае — што сёння можа зрабіць кожны з нас?

Глядзіце поўны выпуск па спасылцы ⬇️
https://www.youtube.com/watch?v=PX5fxtGWU7Y


Хутка выйдзе новы выпуск праграмы, прысвечанай беларускай рэвалюцыі 2020! Калі не паспелі паглядзець першы выпуск — ➡️ ён па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=FR217S_xPzk&feature=emb_title


📣 Вітаем, шаноўныя гледачы беларускага ток-шоу "Кожны з нас"! Мы пачынаем новы сезон!

І наш першы выпуск не можа быць прысвечаны ніякай іншай тэме, акрамя як надзвычайным гістарычным падзеям, якія Беларусь перажывае сёння!

Дні пасля выбараў змянілі нас да непазнавальнасці! Сотні тысяч людзей па ўсёй краіне выходзяць на вуліцы і плошчы з патрабаваннямі новых сумленных выбараў! Працягваюцца стачкі працоўных “Беларуськалія”, “Гродна-Азот”, МАЗа ды іншых буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў! Велізарныя сумы грошай збіраюцца на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій уладаў! Але гэта яшчэ не перамога.

❔Што зламае дыктатуру ў Беларусі? Як і калі гэта здарыцца?
❓Што будзе з нашай эканомікай? Ці можа Расея ўмяшацца ў справы нашай краіны?
❔Што кожны з нас можа зрабіць ужо сёння, каб Беларусь нарэшце стала вольнай?

Глядзіце поўны выпуск па спасылцы ⬇️
https://www.youtube.com/watch?v=FR217S_xPzk&feature=emb_title


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Святкаванне Калядаў і Новага году для соцень тысяч чалавек пераўтвараецца ў бесперастанны гарэлачны марафон. Пакутуюць не толькі алкаголікі, але і мноства людзей вакол. А 50 беларусаў штодня гінуць з-за спіртнога. Гэта больш, чым ахвяраў падчас тэракту ў менскім метро ў 2011 годзе.
Першы выпуск “Кожны з нас” у новым годзе прысвечаны гісторыям людзей, якія завязалі з гарэлкай.


👨👩 У Беларусі на кожныя два шлюбы прыходзіцца адзін развод. За гэтымі лічбамі нярэдка хаваюцца трагічныя гісторыі.

Многія чулі гісторыю Ігната Шымановіча — хлопчыка, які больш за год не мог вучыцца ў школе. Дайшло нават да таго, што яго забралі ў прытулак. Усё з-за працяглых разборак паміж бацькам і маці. Па рашэнню суда Ігнат павінен жыць з мамай. Але ён кажа, што не хоча, і нават адмаўляецца называць яе мамай. Як да гэтага дайшло? У студыі ток-шоу “Кожны з нас” бацькі — Таццяна і Дзмітрый Шымановіч — распавядаюць свае версіі гісторыі.

Іншая гераіня праграмы, жыхарка Жодзіна Вольга Крывальцэвіч, падала на развод, не вытрымаўшы гвалт з боку мужа. Цяпер яна жыве ў бацькоў разам з цяжкахворай дачкой, якая патрабуе штогадзіннага дагляду. Апеку над старэйшай дачкой суд перадаў былому мужу, які, па словах жанчыны, цяпер цісне на дзіця і не дазваляе ёй бачыцца з мамай.

Калі бацькі развязваюць вайну, некаторыя судовыя рашэнні выглядаюць суб’ектыўнымі і нават кашчуннымі. Ёсць меркаванне, што гэтая праблема — міжнародная, і дзіцячыя лёсы ламаюцца такім чынам паўсюль. У чым праблема і яе вырашыць? Поўны выпуск праграмы можна паглядзець тут: ⬇️
https://belsat.eu/programs/yana-zrobits-z-myane-invalida-yak-daroslyya-psuyuts-dzetsyam-zhytstsyo/




📢 Чаму многія апазіцыйныя палітыкі ўдзельнічалі ў выбарах-2019, хоць у адзін голас сцвярджаюць, што выбараў няма?
Віталь Рымашэўскі, Юрый Губарэвіч і Алена Анісім салідарныя ў меркаванні, што гэта спосаб павялічыць кола прыхільнікаў, легальна давесці народу сваю пазіцыю. У тым ліку, пры дапамозе тэледэбатаў і легальных пікетаў.

💬 У адказ палітолаг Андрэй Ягораў называе гэтыя аргументы дэмагогіяй. Кажа, што палітыкі такім чынам дапамагаюць легітымізаваць Палату прадстаўнікоў. А таксама намякае, што эфектыўна пашыраць свае погляды ў 2019 годзе можна пры дапамозе сучасных тэхналогій, напрыклад, сацсетак. Дыскусія пераўтвараецца ў пікіроўку.

🤳🏻 Незалежныя назіральнікі, якія пабылі на выбарах, апавядаюць гісторыі датычна магчымых фальсіфікацый. Тэхналогіі не такія ўжо і мудрагелістыя. Ніякіх скрыняў з двайным дном. Каб напісаць яўку ў 77%, патрэбны ўсяго толькі спрытны старшыня і “правільныя” чальцы ў выбарчай камісіі, лічаць госці студыі.

✔️ Дарэчы, пра яўку. Ток-шоу “Кожны з нас” правяло ў сацсетках ананімную апытанку, у якой прынялі ўдзел каля 9000 абсалютна выпадковых беларусаў узростам ад 30 да 65 год. Згодна з вынікамі, з іх на выбарах прагаласавалі нямногім больш за 24%. Не галасавалі каля 75%.
❓Што рабіць з усім гэтым

Поўны выпуск праграмы можна паглядзець тут ⬇️
https://belsat.eu/programs/geta-nechystaplotny-tsyrk-shto-lyudzi-dumayuts-pra-parlament/


https://www.instagram.com/p/B5vppTqH1ZV/?igshid=apgig11ucfxw
Ток-шоу "Кожны з нас"
Як вядома, яўка на выбарах-2019 склала 77%. Просты мужчына на гэтым відэа красамоўна сумняваецца ў гэтым. Новы выпуск ток-шоу "Кожны з нас" прысвечаны прайшоўшы выбарам. Апазіцыйныя палітыкі, якія называюць выбары пастаноўкай, тлумачаць, чаму там удзельнічаюць. А экс-дэпутатка прызнаецца, што найпер...


На гэтым відэа — тыя самыя цынкавыя труны часоў вайны ў Афганістане. Гэта апошняя вайна, у якой беларусы масава бралі ўдзел. Прайшло 40 год ад пачатку Афгана і амаль 30 год ад вываду савецкіх войскаў.

У Афганістан адправілі блізу 29000 беларусаў. 771 чалавек загінуў, 12 прапалі без вестак. Тысячы атрымалі раненні і калецтвы. У студыі ток-шоу “Кожны з нас” — мамы, жонкі і дзеці загінулых, а таксама беларусы, якія ваявалі ў Афганістане, траплялі ў самае пекла трагічных падзеяў.

Новы выпуск прысвечаны гэтай вайне — страшнай і бессэнсоўнай для беларусаў. Поўную версію можна паглядзець тут ⬇️
https://belsat.eu/programs/parazrazali-zhyvaty-paadrazali-genitalii-strashnaya-prauda-pra-vajnu-u-afganistane/


Video is unavailable for watching
Show in Telegram


❕❗️❕22 лістапада 2019 года адбылося ўрачыстае пахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых слаўных удзельнікаў Паўстання 1863 года!

У студыі ток-шоу "Кожны з нас" — меркаваныя сваякі Кастуся Каліноўскага! Яны дзеляцца цікавінкамі свайго радавода і распавядаюць, як гэта — жыць пад прозвішчам нацыянальнага героя! Юлія Кузьміцкая — прапрапраўнучка Абрагама Каліноўскага, меркаванага дзядзькі Кастуся, тлумачыць вольны і непакорны характар чальцоў іх сям'і менавіта верагодным радством з легендарным паўстанцам!

Паўстанне 1863 года — гэта дзясяткі і сотні выбітных беларускіх асобаў! На праграме гісторыкі Васіль Герасімчык, Язэп Янушкевіч і Аляксей Кайрыс называюць славутыя імёны паўстанцаў, распавядаюць пра іх лёсы і подзвігі, а таксама ўзгадваюць гістарычныя мясціны, якія можа наведаць кожны беларус.

Поўны выпуск можна паглядзець тут ⬇️
https://belsat.eu/programs/u-belarusi-znajshlisya-merkavanyya-svayaki-kalinouskaga/


Video is unavailable for watching
Show in Telegram


🏍 🚗 🚌 Беларус Васіль Цярэшка калекцыянуе рэтратранспарт, мае больш за 40 адзінак тэхнікі! Першы беларускі матацыкл “Нёман”, “Мэрсэдэс” і “Опель” 30-х гадоў, савецкія “Пабеда” і “Запарожац”, аўтобусы, джыпы і грузавікі...

Новы выпуск ток-шоу “Кожны з нас” прысвечаны незвычайным калекцыям беларусаў! Поўную версію можна паглядзець тут ⬇️
https://belsat.eu/programs/mersedes-1934-goda-charnila-balaunitsa-dy-5000-hakejnyh-shajbau-tsikavyya-i-nezvychajnyya-kalektsyi-belarusau/

✏️ p.s. калі сярод вас ёсць зацятыя калекцыянеры — пішыце нам у тг @koznyznas_kantakt ці на пошту koznyznas@gmail.com!


Video is unavailable for watching
Show in Telegram


А вы калекцыянуце што-небудзь?
Poll
  •   Так! Прыязджайце, усё пакажу, распавяду!
  •   Калісьці даўно калекцыянаваў
  •   Не збіраю калекцыю, але, можа, пачаць..
  •   Мусіць, калекцыянаванне - гэта не мае
40 votes









20 last posts shown.

1

subscribers
Channel statistics