Праца не спыняецца - фільмы перакладаюцца🎞
Цягам апошніх двух месяцаў мы ўзялі дзве сур'ёзныя вышыні:
✔️ Агучылі поўнакупальны фільм «Рознакаляровы сусвет» для Мінскага планетарыя
✔️ Зрабілі дубляж фільма «Мой сябар містар Персіваль», паказы якога адбываюцца па ўсёй Беларусі адначасова з рускамоўнай прэм'ерай.
Нягледзячы на складаныя абставіны, у якіх мы часова не можам праводзіць «Беларускія ўікэнды» ў кінатэатрах, мы не спыняем працу і працягнем радаваць вас:
🔈Бліжэйшымі днямі для самых маленькіх гледачоў на нашым ютуб-канале з'явяцца новыя серыі "Свінкі Пэпы" па-беларуску
🔈Больш дарослыя зусім хутка змогуць пабачыць шэраг сучасных блокбастараў па-беларуску анлайн. Так, вам не падалося😏
Цяпер як ніколі для нас будзе дарэчы ваша падтрымка. Давайце разам рабіць кіно па-беларуску:
talaka.org/kino