Сёньня на Камароўцы адбыўся сумны выпадак: дагледжанаму мужчыну гадоў 55 з пародным сабачкам (памэранскі шпіц) і торбамі зблажэла, ён зьнепрытомнеў, упаў ніцма, рассыпаўся тварог ды іншыя пакупкі. Прыехала хуткая дапамога, урачы яго не раскартухалі і зьвезьлі (сэрца білася), а сабачку забралі дзьве прадавачкі з малочных шэрагаў (сказалі, што ўклалі ў кішэню гаспадару цыдулку з пазнакай і нумарам тэлефону). Сабачка быў у стрэсе, не даваўся на рукі, рычэў (а гэта ж зусім малеча, кіляграмы на 2-2,5), але неяк яго ўгаварылі пайсьці на павадку.