Жывая Бібліятэка

@humanlibraryby Like 1

Telegram-канал арганізацыі "Жывая Бібліятэка" https://humanlibrary.by/
Два разы на тыдзень пра розныя (нечаканыя) бакі стэрэатыпаў, дыскрымінацыі і інклюзіі.
Фірмовыя сцікеры https://t.me/addstickers/HumanLibraryBelarus
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Books


Contact author
Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Books
Added to index
05.02.2018 22:01
19 Jul 2018, 10:00 (1187 days ago)
​​Запрашаем вас на нестандартную адкрытую дыскусію «Выключанасць vs Выключнасць» у межах выставы «Без выключэнняў! У працэсе»

📅 20 ліпеня 18:30-20:00
🏢 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Кожны з нас у той ці іншай ступені перажываў вопыт выключэння ў самым шырокім сэнсе слова: ад звальнення да нядопуску да ўдзелу ў дзяржаўных выставах. Напэўна, гэтае глыбіннае асэнсаванне ўласнай выключанасці з таго ці іншага кантэксту можа разглядацца ў якасці адной з характарыстык нацыянальнай свядомасці беларусаў. Паступова пераўтвараючы гэту «выключанасць» у «выключнасць. Прызвычаіўшыся да дыскурсу выключэння мы ўжо пачынаем ім ганарыцца…

У адкрытай дыскусіі прымуць удзел: філосафы Уладзімір Мацкевіч і Вольга Шпарага, мастак і пісьменнік Адам Глобус, рэжысёр Валянціна Мароз, псіхіятр Алег Айзберг, дырэктар офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, рэдактарка citydog.by Яся Каралевіч-Картэль і рэстаратар Вадзім Пракопьеў.

Мадэратар дыскусіі: Алена Танкачова

Калі ў вас ёсць свая гісторыя «выключанасці», калі ласка, падзяліцеся ёю, апублікаваўшы ў любых сацыяльных медыя пад хэштэгам #безисключений (#безвыключэнняў).