23 кастрычніка 1956 года пачалося Венгерскае паўстанне (рэвалюцыя), скіраванае супраць камуністычнага кіраўніцтва і савецкіх акупацыйных войскаў у Венгрыі. Жыццё аддала больш за 2500 венграў, амаль 20000 было раненых, а эмігравала каля 200 000. Хоць паўстанне пала, савецкія варварскія метады моцна ўдарылі па і так сумненнай рэпутацыі Савецкай дзяржавы і камуністаў у "заходніх" краінах, а многім наіўным, якія верылі камуністычнай прапагандзе, адчынілася вочы. Адным з сімвалаў рэвалюцыі стаў венгерскі сцяг з выразаным сацыялістычным гербам.
Сам уздым яшчэ больш аб'яднаў нацыю супраць супольнага ворага – камуністаў, а сёння ўжо ў вольнай Венгрыі 23 кастрычніка зʼяўляецца нацыянальным і дзяржаўным святам пад назвай Нацыянальны дзень (Nemzeti ünnep). І яшчэ варта дадаць, што ў 2014 годзе суд у Будапэшце асудзіў былога высокапастаўленага камуніста 92-гадовага Белу Біску за ваенныя злачынствы.