Кіч, безгустоўнасць і агратрэш гэта канон на «праздники» у чырвона-зялёных. Але цяжка зразумець, наколькі (не)свядома яны гэта робяць. Вось напрыклад, як на Казюках у гонар святога Казіміра (XV ст., часы ВКЛ) зразумець банер з «шэдэўрамі» архітэктуры, якія перабудавалі або пабудавалі за саветамі ці лукашыстамі. Што да чаго? Хаця, калі ў назначэнцаў тэкстылі гэта «здание XIX века», то пэўна пра Казіміра думаюць, што гэта быў нейкі залужаны савецкі аграрнік. Ну і каша 🌚