В издании "Польское радио" вышло небольшое интервью с режиссером игрового и документального Алексеем Полуяном ("Смелость", "Озеро радости"), рассказавшем, можно ли сейчас снимать кино в Беларуси.
Приведем несколько ответов на вопрос из беседы:
— У творчым плане Беларусь, якая цяпер на зломе такіх драматычных падзей, пажыўны грунт для тых, хто стварае. Але як вы расцэньваеце Беларусь як краіну для жыцця, там можна ствараць?
— Канешне, не. Вы ж цудоўна разумееце, што прасторы там няма. І творцы вымушаныя або з’язджаць, каб заставацца ў прафесіі, ці мяняць прафесію, калі застаюцца. Гэта рытарычнае пытанне, таму мы жывём у такім эміграцыйным ядры. Але нам няма з чаго выбіраць. Мы з’язджаем у замежжа, прымаем правілы гульні. Але і для творцы гэта няпростая тэма. Я цяпер працую над сцэнаром наступнага фільма. І мне складана ўзяць аловак і пачаць пісаць далей, бо, пражыўшы тое, што мы бачылі ў жніўні мінулага года, складана штосьці напісаць, дзякуючы фантазіі.
Гэта будзе фільм пра падзеі 2020 года. Відаць, ён будзе прапрацоўваць балючую для мяне тэму тых працэсаў, якія не былі скончаныя ў Беларусі ў 1990-ыя гады, бо былі абрэзаныя тымі, хто прыйшоў да ўлады. І цяпер маладое пакаленне вымушанае гэтыя працэсы дарабляць. Гэта будзе фільм пра бацьку і сына, пра канфлікт паміж генерацыямі. Будуць закранацца часы Усходняй Германіі. Гэта аўтабіяграфічныя моманты, бо мае бацькі жылі ва Усходняй Германіі, і я там ледзьве не нарадзіўся. Пра рамантызм пакалення маіх бацькоў, якія атрымалі свабоду, але не ведалі, што з ёй рабіць.
— Як для вас змянілася Беларусь за гэты год?
— Я з’ехаў з Беларусі 2 верасня 2020 года, То бок я не быў у Беларусі ўжо год і адзін тыдзень. Я не ўнутры краіны, і не магу сказаць, як яна змянілася. Але я бачу, што людзі былі здольныя сказаць сваё рашучае «не». Раней я такога не бачыў. Працэсы, якія мы назіралі ў мінулым годзе, — гэта нешта новае. Пратэст існуе з 1996 года, усе гэта ведаюць. Але новы маштаб, было шмат эйфарыі, я бачыў рамантызм, які хутка разламалі. Раней у пратэстах была стомленасць і няўпэўненасць. Цяпер у вачах маладых людзей я бачыў надзею. Рэальна надзею.