Forward from: Haradzienski
Да тэмы вышэй. Кароткае параўнанне двух наратываў. Ёсць дакументальны фільм "Глыбоцкая змова" пра маладых актывістаў "Саюз беларускіх патрыётаў", які пасля вайны хацелі беларускія школы і незалежную Беларусь, за што саветы з імі змагаліся і ссылалі ў галеры. І ёсць яшчэ фільм "Следы на воде" ад "Беларусьфільм" зняты за $1 млн(!), у якім распавядаецца, як пасля вайны "доблестные" советы сражались с "бандитами" у Заходняй Беларусі, у Парэчча і ваколіцах. Вядома, пра савецкія злачынствы ані слова, а саму стужка знятая на падставе кнігі савецкага міліцыянта з Расіі Мікалая Ілінскага (Николай Ильинский). Каб было больш абсурдна, агітфільм пра 1946 год, а сам Ілінскі быў засланы ў Беларусь толькі ў 1949 годзе. І вядома, усе балакаюць чыста па-расейску, у тым ліку мясцовыя.
Стары канфлікт: незалежная Беларусь vs. русско-советская Белоруссия. Што Вам бліжэй?
Стары канфлікт: незалежная Беларусь vs. русско-советская Белоруссия. Што Вам бліжэй?