Forward from: Haradzienski
6 кастрычніка 2006 года ў 8:45 на “Залатой горцы” быў знішчаны «Гарачы хлеб» - выдатны прыклад архітэктуры міжваеннага канструктывізму, які стаў адным з сімвалаў абароны гісторыка-архітэктурных помнікаў унікальнага раёна «Новы Свет» і цэлага нашага горада гісторыкамі ды іншымі актыўнымі Гарадзенцамі.