Беларуская гісторыя


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


Канал прысвечаны старым фотаздымкам, падзеям і выдатным асобам у гісторыі Беларусі.
Мы ў Instagram (выключна фотаздымкі): https://www.instagram.com/histby
Сувязь: @histbybot

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Шэсце ў Глыбокім на вуліцы Замкавай, каля 1936 года.

#Глыбокае


Будаўніцтва дарогі Навагрудак - Нясвіж. Машына для выраўноўвання дарожнага пакрыцця, 1928 год.

#Навагрудак #Нясвіж


Фотаздымкі Глыбокага з рынка Касцюшкі, 1920-я гг. Крыніца.

#Глыбокае


2 лютага 1838 года ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета нарадзіўся Кастусь Каліноўскі (Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі) – публіцыст, паэт, рэвалюцыянер-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гадоў.

У 1862-63 гадах выдаваў першую беларускамоўную газету «Мужыцкая праўда». Пасля падаўлення паўстання ў турме напісаў «Лісты з-пад шыбеніцы» – палітычнае завяшчанне рэвалюцыянера. Аказаў вялікі ўплыў на развіццё перадавой грамадскай думкі ў Беларусі.

#дзеньугісторыі


29 студзеня 1884 года нарадзіўся Антон Луцкевіч, палітычны і грамадскі дзеяч, гісторык і літаратуразнаўца. Быў ініцыятарам абвяшчэння і аўтарам праекта Трэцяй Устаўной граматы, паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаная незалежнай дзяржавай, узначальваў Раду Народных Міністраў БНР.

Разам з братам Іванам Антон Луцкевіч лічыцца адным з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху пачатку 20 стагоддзя.

#дзеньугісторыі


28 студзеня 1588 года быў зацверджаны трэці Статут Вялікага княства Літоўскага – звод усіх законаў, што дзейнічалі тады ў ВКЛ, прататып Канстытуцыі. Падрыхтавалі яго кваліфікаваныя праўнікі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ Астафія Валовіча і падканцлера Льва Сапегі. Напісаны, як і дзве папярэднія рэдакцыі, на старабеларускай мове традыцыйнай кірыліцай.

Статут быў настолькі дасканалым, што дзейнічаў на нашых землях 250 гадоў - да 1840 года. Па ўзору Статута пазней былі напісаны зводы законаў многіх краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

#дзеньугісторыі #ВКЛ

892 1 10 3 62

22 студзеня 1863 года пачалося паўстанне нацыянальна-рэвалюцыйных сіл на частцы зямель колішняй Рэчы Паспалітай супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. На нашых землях яно больш вядомае як паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

#дзеньугісторыі


20 студзеня 1892 года ў Віленскім павеце нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч – аўтар першай агульнапрынятай граматыкі беларускай мовы, у якой ён абагульніў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся ў той час у літаратуры і пісьмовым друку. У сваёй «Беларускай граматыкі для школ» Тарашкевіч улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістычнай навукі і вопыт папярэднікаў.

Тарашкевіч быў знакамітым беларускім нацыянальным дзеячам, філолагам, літаратарам, педагогам. Пераклаў на беларускую мову «Іліяду» Гамера, «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча.

#дзеньугісторыі


Хор і аркестр гуртка Таварыства беларускай школы у вёсцы Заполле Карэліцкай гміны.

#Карэлічы


Forward from: Belarus history
Панарама цэнтру Менску, канец 1950-х


11 студзеня 1862 года выйшла першая нелегальная беларуская газета «Мужыцкая праўда», якую рэдагаваў Кастусь Каліноўскі. Акрамя яго, рэдактарамі выступалі Валерый Урублеўскі, Фелікс Ражанскі, Станіслаў Сангін.

Усяго выйшла 7 нумароў, кожны з якіх пачынаўся са звароту да моладзі: «Dzieciuki!», а заканчваўся подпісам «Jaśko haspadar z pad Wilni» і коштам: «Kasztuje hroszy 5».

У артыкулах, аформленых у форме гутаркі, простай і даступнай мовай узнімаліся пытанні зямлі і волі, палітычнай і сацыяльна-эканамічнай няроўнасці, нацыянальнай самастойнасці.

#дзеньугісторыі


Група сялян з вёскі Шапчыцы Рагачоўскага павета, 1903 год.

#Рагачоў


#Мінск. Плошча Свабоды, 1870-79 гады.


Калядоўшчыкi Горацкага павета Магілёўскай губерні, 1903 год.

#Горкі


Калядоўшчыкі з вёскі Малыя Жухавічы Мінскай губерні, 1915 год.

#Карэлічы


24 снежня 1798 года ў Навагрудскім павеце нарадзіўся Адам Міцкевіч – польскамоўны паэт беларускага паходжання, публіцыст, асветнік, сябар Таварыства філаматаў. У Польшчы лічыцца адным з трох найвялікшых польскіх паэтаў эпохі рамантызму.

Вядомы перадусім сваімі баладамі, паэтычнымі апавяданнямі: драмай «Дзяды» і паэтычнай эпапэяй «Пан Тадэвуш», якая прызнаная апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры. Сярод іншых уплывовых твораў Міцкевіча вылучаюцца паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына».

#дзеньугісторыі


#Мінск. Вуліца Гандлёвая (зараз вуліца Зыбіцкая) ў 1950-х гадах.

733 0 18 1 49

20 снежня 1860 года ў Гродзенскім павеце нарадзіўся Яўхім Карскі – філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф.

Яўхім Карскі – аўтар больш як 1000 прац па славістыцы, беларусістыцы і русістыцы, у т.л. даследаванняў па гісторыі беларускай мовы, дыялекгалогіі, фальклоры, этнаграфіі, гісторыі беларускай літаратуры і інш.

#дзеньугісторыі


18 снежня 1917 года ў будынку Мінскага гарадскога тэатра пачаў сваю працу Першы Усебеларускі З’езд – першая ў навейшай гісторыі прадстаўнічая агульнабеларуская канферэнцыя, на якой беларускае грамадства мела выказаць сваю пазіцыю па пытанні далейшага развіцця Радзімы.

З’езд сабраў шмат беларускіх палітычных дзеячаў (пераважна – сацыялістычнай арыентацыі) ад усіх населеных беларусамі губерняў. Але сваю працу не завяршыў, так як быў разагнаны бальшавікамі.

#дзеньугісторыі


Здымкі з Палесся, 1932 год.

#Палессе

20 last posts shown.

779

subscribers
Channel statistics