Радыё "Harodnia"


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Music


📻 У эфіры Радыё “Harodnia”! 📻
На нашай хвалі беларуская музыка: яскравыя рэлізы, гісторыі гуртоў і афішы.

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Music
Statistics
Posts filter


Праект гродзенскага музыкі Паўла Трыпуця Opteamist Project выпусціў новы трэк

🎸 Інструментальны твор атрымаў назву Emigrant's story. Павел Трыпуць напісаў яго сумесна з польскімі музыкамі. Войтэк Піліхоўскі сыграў у кампазіцыі на бас-гітары, на клавішах - Арэк Грыка, а бубны - Тымак Крайняк.

📻 Паслухаць Emigrant's story 📻

👉 Павел Трыпуць - гродзенскі музыка, гітарыст гуртоў VOLSKI і “Крамбамбуля”, а таксама лідар інструментальнага праекта Opteamist Project. У 2000-х гадах Павел быў адным са стваральнікаў гродзенскага гурта Stop Time. У 2019 годзе Opteamist Project выпусціў свой першы альбом Voices of Reality. Зараз Павел жыве ў Варшаве, дзе адкрыў сваю гітарную школу.

ПАДПІСАЦЦА НА РАДЫЁ "HARODNIA"


Гурт “Петля Пристрастия” апублікавала новы сінгл - “Жыццё як жах”

🎸 Адметнасць сінгла ў тым, што гэта першая песня гурта на беларускай мове. “Атрымалася. І нічога не спатрэбілася звышнатуральнага ў працэссе стварэння, яна выляцела лёгка, нібы ўжо даўно лунала ў паветры і трэба было яе толькі ўхапіць. Як птушка. Як жыццё. Як жах”, - напісаў гурт на сваёй старонцы ў Facebook.

👉 "Адзін з важных момантаў сінгла - “падыход да запісу кампазіцыі. Ці не ўпершыню ў гісторыі гурта вакал Чарапко схаваны так глыбока. Параўнайце, напрыклад, сінгл “Зелёный коридор” і новую песню. Прычын можа быць шмат, але галоўная, як мне падаецца, спроба схаваць такім чынам магчымыя фанетычныя хібы”, - напісаў у сваім Telegram-канале “Беларуская музыка” журналіст і музычны аглядальнік Аляксандр Чарнуха.

📻 Паслухаць сінгл “Жыццё як жах” 📻

ПАДПІСАЦЦА НА РАДЫЁ "HARODNIA"


У Гродне затрымалі музыку і вакаліста кавер-гурта Fair Play Аляксандра Гайваронскага

Яго затрымалі на працоўным месцы. На пакаяльным відэа сілавікоў, музыка сказаў, што выступаў у адзенні з, нібыта, забароненай сімволікай. На відэа паказалі фотаздымкі Аляксандра ў цішотцы з гербам “Пагоня” і бел-чырвона-белым сцягам.

У красавіку 2023 года ў Гродне затрымлівалі былога бубнача гуртоў Dzieciuki і “КальЯн” Аляксандра (Сыра) Сыраежка.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
☢️ Сёння 26 красавіка 2023 года чарговая гадавіна аварыі на чарнобыльскай АЭС.

👉 Самы час пераслухаць "неўміручую класіку" гродзенскага рока - песню гурта "КальЯн" - "Радыёактыўны снег".


🎸 Гродзенскі гурт “Грачи” апублікаваў выпусціў новы сінгл. Песня атрымала назву “Лунатики”. Паслухаць твор можна тут.

ПАДПІСАЦЦА НА РАДЫЁ "HARODNIA"


👉 У траўні 2023 года ў Гродне плануе выступіць расійскі гурт “КняZz”. Яго лідар - Андрэй Князеў (Князь), які да 2011 года быў адным з лідараў і фронтмэнаў гурта “Король и Шут”.

🎸 Некаторыя гродзенцы на хвалі новага расійскага серыяла "Король и Шут" плануюць наведаць канцэрт музыкі, які з 2017 года ўнесены ва ўкраінскую базу “Миротворець”.

❗️ Пасля анэксіі Крыма Расіяй, спявак неаднаразова ўдзельнічаў у фестывалях у Севастопалі і адмаўляў расійскую агрэсію супраць Украіны.

ПАДПІСАЦЦА НА РАДЫЁ "HARODNIA"

#а_тело_пело


Сёння свае народзіны святкуе беларускі музыка і фалькларыст Сяржук Доўгушаў

🎉 Telegram-канал “Радыё Harodnia” шчыра віншуе Сяржука са святам, зычыць яму творчасга натхнення і плённай працы над новымі праектамі.

👉 Таксама, самы час перачытаць інтэрв’ю, якое мы рабілі з Сяржуком Доўгушавым у студзені 2023 года. У ім музыка распвёў пра жыццё ў ЗША і чаму ў нас больш магчымасцяў, чым у 1937 годзе. Прачытаць матэрыял можна тут.


Журналіст Аляксандр Чарнуха на сваім You-Tube канале “Міністэрства сепультуры” распавёў пра гродзенскі гурт WOE UNTO ME

📺 У новым відэа журналіст зрабіў агляд на пяць гуртоў, якім бы “пазайздросцілі на захадзе”. У пяцёрку Чарнуха ўнёс гродзенскі гурт WOE UNTO ME. “Гурт існуе ўжо 16 год. І за гэты час музыкі запісалі тры паўнафарматныя альбомы. У гэтым годзе як раз выйшаў трэці, з лаканічнай назвай назвай, якую я нават не вазьмуся вымаваіць”, - сказаў журналіст.

📻 У альбом Along the Meandering Ordeals, Reshape the Pivot of Harmony увайшлі пяць кампазіцый, кожная — прыкладна па 12 хвілін. “Класічная гісторыя для дума. Але пры гэтым матэрыял вельмі разнастайны: тут вам і манатонны, пануры пахавальны дум, і меладычныя ўстаўкі з чыстым вакалам, якія ўжо не пра дум, а пра пост-метал, а месцамі Woe Unto Me можна нават пераблытаць з сучанымі запісамі Behemoth!”.

🎸 Паводле журналіста, матэрыял у гурта вельмі дасканала прапрпацаваны і небанальны. Гучанне песень шчыльнае і якаснае. А песні з альбома часам нагадваюць рознакаляровую мазаіку, але колеры ў ёй самыяя змрочныя. “Нейкім чынам яны не развальваюцца на дробныя кавалкі, а наадварот складаюцца ў манументальныя кампазіцыі”.

Паглядзець відэа цалкам можна тут


📻 Былы “Клуб (Не)Арганизаваных Бардаў”, а зараз народны калектыў аўтарскай песні і паэзіі “Аўторак” праводзіць прыём заявак на ўдзел у інтэрнэт-конкурсе “Зелёнка Онлайн” - 2023

📝 Заяўкі прымаюць да 25 красавіка 2023 года. Азнаёміцца з правіламі, намінацыямі і прыслаць сваю кампазіцыю можна тут


🎸 6 красавіка 1997 года ў Гродне адбыўся міжнародны фестываль “Губерталіі альбо рок-сустрэчы пры старым Каралеўскім Тракце”

📻 Гэты фестываль адбыўся пры падтрымцы Фонда Сороса. Свае фанаграмы на фестываль прыслаў 21 гурт 5 з іх былі з Беларусі. Гран-пры фестываля прадугледжвала запіс кампакт-дыска за мяжой. Але ў выніку, палітызаванае журы нікому з выступоўцаў не прысудзіла нікому галоўны прыз.

На фота лідскі рок-гурт LSD - адзін з удзельнікаў фестываля

ПАДПІСАЦЦА НА "РАДЫЁ HARODNIA"


Forward from: Суполка
“За Сашу Саладуху большай звязды няма”. Бард Віктар Шалкевіч - пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Бард Віктар Шалкевіч з беларускага мястэчка Поразава грае на канцэртах нямала новых песень. А тым, хто хоча панастальгіраваць, прапануе ўключаць яго дыскі. Аб цяперашнім жыцці ў Беларусі, няўдзеле ў грамадскім жыцці і чаму акторы павінны былі застацца ў “купалаўскім” тэатры, бард расказаў “Суполцы”.

https://telegra.ph/Za-Sashu-Saladuhu-bolshaj-zvyazdy-nyama-Bard-V%D1%96ktar-SHalkev%D1%96ch---pra-samagonku-%D1%9E-vyoscy-4000-plasc%D1%96nak-%D1%96-pyarscyonak-ad-Benehdyk-03-29


Гродзенскі музыка і ўдзельнік гурта “Папараць” Павел Салаўёў напісаў кнігу

📖 Кніга вершаў называецца “Время играет в нас”. Яе выдалі ў гродзенскім выдавецтве “ЛітАРы”. Таксама музыка паведаміў, што будуць прэзентацыі выдання.

📚 У студзені 2023 года Павел Салаўёў атрымаў італьянскую прэмію, а таксама патрапіў у анталогію паэзіі Antologia dei poeti contemporanei del Parnaso.


🎉 Сёння свае народзіны святкуе гродзенскі музыка, лідар гурта DZIECIUKI Алесь Дзянісаў.

🎁 "Радыё Harodnia" шчыра віншуе музыку са святам і зычыць яму творчага натхнення на новыя музычныя праекты і творы.

P. S. А яшчэ ў гурта DZIECIUKI ёсць свой Telegram-канал, на які можна падпісацца, а тут можна праслухаць усю дыскраграфію гурта.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
"Дваццаць пятага сакавіка
Лёд зімовы ламае рака,
І лунае, як ластаўка,
Дваццаць пятага сакавіка.

Дваццаць пятага сакавіка
У руцэ – каханай рука,
Напаўняе душу да крайка
Дваццаць пятага сакавіка"


🎉 Усіх падпісчыкаў "Радыё Harodnia" віншуем з Днём Волі !


КАЛЫХАНКА

...І голасу ўсіх не пазбавяць,
Толькі цябе.
І не пазбавяць усіх Радзімы,
Толькі цябе.
І ў турму ўсіх ня кінуць,
Толькі цябе.
І на вайне ўсіх не заб’юць,
Толькі цябе.
Але любіць будуць
Толькі цябе.
І памінаць у малітве будуць
Толькі цябе,
Бо голас Беларусі
Толькі ты.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Лявон Вольскі апублікаваў новую песню KAŁYCHANKA

📻 “Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час”, - напісалі ў подпісу да песні.

📝 Тэкст на які паклалі музыку напісаў беларускі пісьменнік, перакладчык і публіцыст Аляксандр Лукашук. Варыянт тэксту таксама ёсць і на ўкраінскай мове - “Колискова”. Для запісу песні гурт VOLSKI сабраўся беларускім складам, апошні час на бас-гітары і на бубнах гралі польскія музыкі. Гэтым складам музыкі адыграюць канцэрт 24 сакавіка ў Вільні.

▫️ Вакал - Лявон Вольскі
▫️ Гітара - Павел Трыпуць
▫️ Бас-гітара - Алесь-Францішак Мышкевіч
▫️ Бубны - Павел Мамонаў

ПАДПІСАЦЦА НА "РАДЫЁ HARODNIA"


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Хто з гарадзенцаў памятае такую застаўку на тэлебачанні?

📺 TLP
- абрэвіятура ўтвораная ад назвы польскага хіт-парада 1980-х гадоў -Telewizyjna Lista Przebojów. Яго паказвалі па пятніцах на польскім тэлебачанні ў 1982 - 1987 гадах. Праблемаў з трансляцыяй тэлевізійных і радыёканалаў у Гродне тады не існавала.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
У сеціве апублікавалі трэйлер серыяла “За полчаса до весны”. Ён прысвечаны жыццю Уладзіміра Мулявіна і ансамблю “Песняры”

📺 Серыял будзе складацца з дзевяці серый. Аўтары плануюць паказаць тры жыццёвыя этапы творцы ў трохдзесяцігоддзях.

Першы - знаёмства з музыкай і першыя акорды на бацькоўскай гітары ў 1950-х гадах. Другі - пошук аднадумцаў у 1960-х гадах. А таксама пытанні аб сваім прызначэнні ў 1970-х гадах.

🎸 Цэнтральна тэма гісторыі будзе стварэнне адной з першых у СССР рок-опер - “Песня пра долю”. Нягледзячы на забароны з боку партыйнага кіраўніцтва і кансерватыўнасць эпохі, у “Песняроў” атрымалася паставіць хрысціянскую оперу-прытчу на вершы Янкі Купалы. Аўтары серыяла сабралі ўвесць дасяжны дакументальны матэрыял і паспрабавалі максімальна праўдападобна аднавіць рок-оперу.

🤯 P.S. Серыял пра Уладзіміра Мулявіна і ансамбль, які спяваў на беларускай мове, зняў расійскі “Первый канал” на расійскай мове.

ПАДПІСАЦЦА НА "РАДЫЁ HARODNIA"


Беларускі гурт THE SUPERBULLZ выпусціў новы альбом

⛓ Рэліз атрымаў назву ŁANCUHI. Альбом апублікавалі 19 сакавіка 2023 года. У яго ўвайшлі 11 кампазіцый. Паслухаць новы альбом можна тут.

🎸 Гурт THE SUPERBULLZ існуе з 2016 года. Яе лідар і вакаліст - Алесь-Францішак Мышкевіч. Бас-гітарыст гуртоў Volski, “Крамбамбуля”, а таксама былы гітарыст гуртоў Trubetskoy i J:Mors.

📻 У траўні 2018 года гурт апублікаваў свой дэбютны альбом Hardcore zachodniaha Palessia. Новы альбом ŁANCUHI - другі ў дыскаграфіі гурта.

ПАДПІСАЦЦА НА "РАДЫЁ HARODNIA"

20 last posts shown.

143

subscribers
Channel statistics