✨ Вольна (Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці)
Вольна – мястэчка, вядомае з сярэдзіны XVI стагоддзя. За сваю доўгую гісторыю Вольна аказвалася ва ўладанні цэлай плеяды вядомых шляхцічаў: спачатку тут гаспадарылі Хадкевічы, потым Сафія Слуцкая, а затым Астафій Валовіч – мецэнат, рэфарматар і адзін з аўтараў Статута ВКЛ. У 1632 годзе Вольна належала Хрыстафору Каменскаму, і менавіта ён уклаўся ў будаўніцтва базыльянскага манастыра. А ў 1768 годзе пры манастыры ўзвялі велічную Траецкую царкву ў стылі ракако. Звярні ўвагу на пано ваеннай тэматыкі над галоўным уваходам у царкву – такое на культавым збудаванні нячаста ўбачыш. Пасля паразы паўстання 1830 года храм закрылі, а потым пераасвяцілі ў праваслаўны, што, як на тыя часы, было звычайнай гісторыяй.
Непадалёк ад царквы раскінуўся парк – калісьці тут стаяў і багаты сядзібны дом роду Слізеняў, але ён не перажыў Другую сусветную вайну. Затое захаваліся бровар і пара гаспадарчых пабудоў.
⚡️ Што яшчэ паглядзець, калі вырушыш у Вольна? Адказ тут.