Беларусь у фотаздымках


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Education


Звязаныя з Беларуссю (часам умоўна) падзеі і асобы на фотаздымках.
Выкарыстаныя матэрыялы з розных адкрытых крыніц

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Education
Statistics
Posts filter


80 гадоў таму, 17 верасня 1939 года, пачаўся наступ Чырвонай арміі на Польшчу.
Яго вынікам стала аб'яднанне ўсіх беларускіх земляў у складзе савецкай дзяржавы. Аднак неўзабаве пачаліся і рэпрэсіі супраць насельніцтва далучаных тэрыторый Заходняй Беларусі і Украіны.


Forward from: Беларуское мнение
Фундамент костёла Святого Фомы Аквинского, взорванного в 1950 г. после утверждения генерального плана Центральной площади с памятником гражданину И. Сталину.
В верхнем правом углу фото - начальные работы по возведению Дворца Республики.
Минск.1986 г.


Савецкія памежнікі на мяжы БССР і Рэспублікі Польскай. 1930-ыя гады


18 гадоў таму, 11 верасня 2001, здарыўся найбольшы тэракт за ўсю чалавечую гісторыю. У ім загінула каля трох тысяч чалавек.
Тады па ўсім свеце людзі прыносілі кветкі да амбасадаў ЗША, каб выказаць сваю падтрымку, у тым ліку і беларусы.

Фота @historynn


Нямецкі салдат на помніку Леніну ў акупаваным Мінску, 1941


У гэтыя дні ў Брэсце святкуюць тысячагоддзе горада.

А вось так выглядала адна з тамтэйшых вуліц трохі больш чым сто гадоў таму. 10 верасня 1916 года.


Беларуская сялянская сям'я ў Заходняй Беларусі. 1930-ыя гады


Forward from: Тутэйшы Шляхціч
1861 годзе 8 ліпеня: нарадзілася Магдалена Радзівіл, беларуская мецэнатка

Належала да графскага каталіцкага роду Завішаў, прадстаўнікі якога поўнасцю пісаліся як «Завіша-Кезгайла граф на Бакштах» і адносіліся ў XVII—XVIII стст. да магнатэрыі Вялікага Княства Літоўскага, займаючы высокія (у тым ліку сентарскія) пасады ў Менскім ваяводстве і іншых рэгіёнах, а таксама пры двары польскага караля і вялікага князя літоўскага. У XIX ст. графы Завішы не займалі высокіх пасад у Расійскай імперыі, а жылі ў сваіх абшырных зямельных уладаннях у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, займаючы розныя дваранскія пасады ў Ігуменскім павеце і кіруючы сельскай гаспадаркай у сваіх маёнтках.


Сябры партыі БНФ рыхтуюцца да тэледэбатаў на прэзідэнцкіх выбарах. Чэрвень, 1994 года.
Злева направа: Уладзімір Заблоцкі, Зянон Пазняк, Васіль Быкаў, Вінцук Вячорка.


Forward from: Беларускі піонэр
Новы канал ад вядомага краязнаўцы Кастуся Шыталя!

Свежыя навіны са старых газет. Гісторыя нацыянальнага руху ў міжваеннай Заходняй Беларусі на старонках перыядычных выданняў.
https://t.me/bkrynica


37-ы прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан наведвае Хатынь у 1974 годзе.


Чырвонаармейцы ў Нясвіжы падчас польска-бальшавіцкай вайны, 1919 год






Forward from: Тутэйшы Шляхціч
1941 годзе 23-24 чэрвеня войскі нацысцкай Германіі занялі гарады Беласток і Гродна.


Добрай раніцы, шаноўныя падпісчыкі! Выбачаюся за адсутнасць кантэнту на канале. Збіраюся аднавіць актыўнасць бліжэйшым часам.

А пакуль раю вам, калі яшчэ не глядзелі, паглядзець новы серыял ад HBO "Чарнобыль". Хутка яго перакладуць на беларускую мову, але я прытрымліваюся меркавання, што дзеля захавання савецкай атмасферы серыял лепей глядзець па-руску.
Бо мы не забываем, што ўсё ж асноўнай мовай у Савецкім Саюзе была менавіта руская.

Поспеху вам і добрага настрою!




Учора, першага траўня адзначалася Свята Працы. Яно ж Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных.

На першым фота мінская дэманстрацыя з нагоды гэтага самага свята ў 1953 годзе.
На другім — святкаванне Першамая ў Мінску, 1943 год.


Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 12-ага склікання Віктар Ганчар (злева) і Аляксандр Лукашэнка (справа), травень, 1990 год.

Ганчар знік у Мінску 16 верасня 1999 года, разам са сваім сябрам Анатолем Красоўскім.


Forward from: Belarus history
Предположительно, это Фара Витовта изнутри. Уникальное фото

20 last posts shown.

272

subscribers
Channel statistics