▫️З Днём Волі і беларускай дзяржаўнасці: дэмакратычнай, прававой, з жаночымі абліччамі і інклюзіўнай! 25 сакавіка 1918 года з'яўляецца найважнейшай вехай у гісторыі беларускай дзяржаўнасці: у гэты дзень у Мінску Радай БНР была прынята Трэцяя Устаўная Грамата - акт аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Сярод 14 членаў і члянкінь урада БНР была і члянкіня Беларускай сацыялістычнай грамады
Палута Бадунова. Яе подпіс стаіць пад Актам 25 сакавіка 1918 года, у якім абвяшчалася аб стварэньні БНР.
Велізарную працу на шляху да здабыцця Беларуссю дзяржаўнасці зрабіла і іншая жанчына -
Алаіза Пашкевіч (Цётка), якая прысвяціла сваё жыццё асвеце і барацьбе за грамадзянскія, палітычныя і сацыяльныя правы беларусак і беларусаў.
Рада БНР, як найвышэйшы дзяржаўны орган, адстойвала інтарэсы розных сацыяльных і этнічных груп, якія пражывалі на тэрыторыі тагачаснай Беларусі. Ключавыя грамадзянскія правы і свабоды, але таксама працоўныя правы, усеагульная сярэдняя адукацыя і калектыўныя правы на прыродныя рэсурсы былі сярод найважнейшых каштоўнасцяў БНР. Беларускай мове надаваўся статус адзінай дзяржаўнай. Усё гэта заклала падмурак дзяржаўнага, палітычнага, энакамічнага і культурнала ладу БНР як дэмакратычнай прававой і сацыяльнай дзяржавы.
Стварэнне БНР натхняла беларусак і беларусаў
апошнія 100 гадоў і стала ключавым штуршком у 1991 годзе для выхаду Рэспублікі Беларусь са складу СССР.
Падзеі 2020 года паказалі, што сацыяльная інклюзіўнасць, якая ўвасабляецца ў салідарнасці па-над межамі розных сацыяльных груп, а таксама ва ўдзеле кожнай і кожнага, - мужчын, жанчын і гендэрна-неканформных людзей, людзей з інваліднасцю, маладых людзей і людзей старэйшага ўзросту, якія жывуць у гарадах і сельскай мясцовасці - па-ранейшаму з'яўляюцца вядучай у барацьбе беларусак і беларусаў за дэмакратыю. Мы зацвердзілі гэты каштоўнасці таксама ў нашым
Беларускім Фемінісцкім МАНІФЕСЦЕ.
Сёння мы шчыра віншуем усіх беларусак і беларусаў з Днём Волі і запрашаем далучыцца да падпісання нашага МАНІФЕСТА. Няхай жыве вольная і інклюзіўная Беларусь!