Сям'ю з Мінска шосты раз запар пакаралі арыштам за тое, што перасылалі адно аднаму посты з "экстрэмісцкіх" тг-каналаў. Яны ўжо правялі за кратамі па 69 дзён. Яшчэ па 2 дні засталося ад папярэдніх "сутак". Але 23 верасня Сяргея Крупеніча і Анастасію Крупеніч-Кандраццеву прысудзілі яшчэ да 13 сутак кожнага.
Кожны раз, калі тэрмін зняволення заканчваецца, міліцыянты складаюць на Сяргея і Анастасію новы пратакол. Кожны раз іх ізноў вінавацяць у распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў", хаця гаворка ідзе ўсяго толькі пра асабістую перапіску, піша @viasnanazirae.
Верагодная прычына гэтых здзекаў у тым, што прапагандыст Грыгорый Азаронак у адной з праграм заявіў, што Анастасія Крупеніч-Кандраццева даслала ў "экстрэмісцкі" тг-канал звесткі пра дзяцей міліцыянтаў. Вось чаго ім не могуць дараваць.