Міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста распавёў, пра што ён сапраўды размаўляў у Нью-Ёрку з Уладзімірам Макеем. Яны абмяркоўвалі правы чалавека і вызваленне палітвязняў.
Таксама фінскі міністр распавёў газеце Helsingin Sanomat, што Фінляндыя гатовая прыняць удзел ва ўрэгуляванні крызісу ў Беларусі — ў межах механізмаў АБСЕ. Хаавіста нагадаў Макею, што апазіцыя гатовая да дыялогу і даўно заклікала да яго. Уздымалася і тэма "мігранцкага крызісу".
Нагадаем, прэс-служба беларускага МЗС, паведамляючы пра сустрэчу, была нешматслоўнай. Там напісалі, што міністры абмеркавалі “шэраг пытанняў у сферы ўзаемнага інтарэсу”.