За няпоўныя дзевяць месяцаў 2021 года з ПВТ выключылі не менш за 40 кампаній, паведамляе @devby. Сярод іх вядомыя стартапы PandaDoc, Fibery, Rocketbody і Deepdee.
Незалежны аналітык Сяргей Чалы лічыць, што ў ПВТ мала шанцаў застацца на ранейшым узроўні: "Трэба мець на ўвазе, што перспектывы кампаній, нават калі іх надумаюць пакінуць у спакоі, не будуць такімі ж добрымі, як яны былі раней. У сілу макраэканамічных фактараў, праз тое, што інвестыцыйная непрывабнасць і нежаданне мець справу з контрагентамі з Беларусі так ці інакш будзе адбівацца на перспектывах бізнесу, на магчымасці яго пашырэння, на набыцці кліенцкай базе".