Супраць супрацоўнікаў Культ.цэнтра “Корпус” Аляксандра Багданава (Papa Bo) і Максіма Крука пачалі крымінальную справу за масавыя беспарадкі. Яны застаюцца за кратамі, піша @viasna96.
Супрацоўнікаў “Корпуса” затрымалі 2 верасня і асудзілі на 10 сутак — нібыта за непадпарадкаванне міліцыянтам. У запісаным міліцыянтамі "пакаянным відэа" Багданаў казаў, што пры ім знайшлі забароненыя рэчывы. Але цяпер пра гэта гаворка не вядзецца.